Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Анэкдот дня: рэанімацыя палітрука 23 жніўня “белрэдакцыя” Радыё Свабода рэанімавала аднаго падзабытага пэрсанажа. Маецца на ўвазе артыкул з выказваньнямі савецкага палітработніка-падпалкоўніка І. Кузняцова. Даўненька яго не выстаўлялі на старонцы РС (а некалі ён ня злазіў адтуль, абвясьціўшы сябе галоўным аўтарытэтам па сталінскіх рэпрэсіях). Але вось за сваю антыбеларускую, шкодніцкую дзейнасьць у Курапатах (разам зь іншымі прафанатарамі народнай памяці) сапраўдныя абаронцы Курапатаў абвясьцілі яго персонай нон грата на тэрыторыі сьвятыняў, дзе ёсьць парэшткі беларускіх пакутнікаў (адбылося гэта 4 лістапада 2012 г.). Да таго ж стала вядома, што тав. Кузняцоў камфортна вядзе курсы па арганізацыі аховы консульскай службы (гэта ёсьць парафія КГБ) у БДУ і ў той жа час рэгулярна падае сябе ў амплуа дысыдэнта (“меня могут выгнать с работы”). Людзі ўспомнілі, што гэтага “дысыдэнта” імпартавалі ў Менск з далёкай Сібіры (г. Томск) у 1993 годзе. Гэта ж якая патрэба ўзьнікла ў гэтым кадры! А летась на ўсю інфармацыйную прастору тав. Кузняцоў быў абвешчаны плагіятарам. Злавіў яго за руку шырока вядомы расейскі гісторык Марк Салонін, тэксты якога “перадзіраў” тав. Кузняцоў. Публіка пачала сьмяяцца, паказваць на “дысыдэнта” пальцам. Начальства яго на даволі доўгі час схавала ў загашнік. Прафанатарстваваць у Курапаты пачалі падсылаць іншых асобаў. І вось табе на, саманазваны класік зноў выказваецца пра Курапаты, сталіншчыну і беларускія ахвяры. Сярод словаблуддзя запамінаецца наступнае, цытуем на мове арыгіналу (палітрук ня ўмее па-беларуску): “Я всегда говорю: неважно, сколько было расстреляно – 35 тысяч или 350” (Канец цытаты). Яму, бачыце, “не важно”. Вядома, што такое важна для кожнага гісторыка (прафэсійнага і сумленнага). Для высьвятленьня дакладных лічбаў, дакладнага стану даўніх падзей і існуе дакладная навука гісторыя. Зразумела, што місія палітрука-падпалкоўніка ў Беларусі ня мае нічога агульнага з гістарычнай навукай. У яго заданьні зусім зь іншага ведамства. Але дзень быў адмысловы – 23 жніўня – прызнаны Міжнародным днём памяці ахвяраў фашызма і сталінізма. Вось пад гэтую дату РС і падсунула беларусам зноў гэтага «спэца». Сяргей Камароўскі 27/8/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |