Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РУСКІ ФАШЫЗМ – ПАГРОЗА СЬВЕТУ Гісторыя зьяўленьня фашызму паўтараецца да дробязяў. У Расеі аднаўленьне і фармаваньне фашысцкай сістэмы ідзе па апрабаванай (класічнай) схеме. Там ў наяўнасьці ўжо ўсе родавыя прыкметы фашызму: маргіналізм ідэалогіі, ўшчымленная мэнтальнасьць абыватэляў, агрэсіўнасьць, імпэрскія мэты, дэклярацыі аб ратаваньні і пераробцы чалавецтва, стаўка на сілу, салідарызацыя на нянавісьці да навакольнага сьвету і ўсіх народаў, адмаўленьне ад свабоды, месіянскае ўспрыняцьце сваёй імпэрскай выключнасьці, геапалітычная палітыка агрэсіі і вайны за перадзел сьвету. 21/9/2014 › Навіны Паўсюль, дзе існуюць капішчы РПЦ, на іх распаўсюджваецца безьліч розных выданьняў сумніўнага інтэлектуальнага кшталту. Сёньня мы пазнаёмім вас з брашурай “Русский мир. О нашей национальной идее”. (Выдавецтва Маскоўскай патрыярхіі РПЦ, Масква, 2014. Аўтары В. Аксючыц, Н. Нарачніцкая, А. Недаступ, пратаіярэй Д. Смірноў). Прапануем ацаніць у цытатах: 21/9/2014 › Навіны Акупанты распачалі дэўкраінізацыю ў школах Informator.lg.ua паведамляе, што ў школах на тэрыторыях, што знаходзяцца пад кантролем тэрарыстаў, распачаўся працэс дэўкраінізацыі. 21/9/2014 › Навіны (12.09. – 15.09.2014) Куды там кітайцам! 12 верасьня 2014 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра вынікі сацыялагічнага апытаньня ў Кітаі і Японіі. 54% кітайцаў баяцца вайны зь Японіяй, а 29% японцаў баяцца вайны з Кітаем. 21/9/2014 › Навіны “Пуцін будзе шантажаваць ядзернай зброяй” Эўропа баіцца Расеі і ня хоча ўскладненьняў. Захад павінен зразумець, што прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін гатовы павышаць стаўкі ў гэтай вайне, таму што ў яго ёсьць матывы. Ён паставіў на карту ўсё – калі ён пацерпіць паразу ва Украіне, то будзе скінуты. 21/9/2014 › Навіны Масква зьнішчыла сваіх вайскоўцаў Расейскія войскі зьдзейсьнілі авіяўдар па пасёлку Пабеда Данецкай вобласьці, у выніку чаго загінула больш за 300 расейцаў, што патрапілі ў палон да ўкраінскай арміі. 21/9/2014 › Навіны “Мы ня вернемся пад расейскае іга!” Аддзяленьне УПЦ МП ад Масквы – гэта галоўная ўмова хутчэйшага аб’яднаньня цэркваў, мяркуе патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі, прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы (Кіеўскага патрыярхату) Філарэт, паведаміў “Укрінформ”. 21/9/2014 › Навіны Роўна семдзесят гадоў таму распачалася ваенная апэрацыя, якая мела на мэце канчатковы разгром гітлерскай Нямеччыны і заканчэньне вайны да калядных сьвятаў. Распрацаваная брытанскім маршалам Мантгомэры, апэрацыя “Маркэт Гардэн” (англ. – “Гарод”) была праведзена ў асноўным на тэрыторыі Нідэрляндаў. 21/9/2014 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РЫХТУЙМАСЯ ДА АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ (Выступ на верасьнёўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне») 15/9/2014 › Навіны Абавязак патрыётаў – данесьці да беларусаў праўду (Верасьнёўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 14 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Рыхтуймася да абароны Айчыны”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 15/9/2014 › Навіны Беларусы вяртаюцца з адпачынка ў Эгіпце і распавядаюць цікавыя сюжэты. Усе цывілізаваныя турысты купаюцца ў лазурным моры, гуляюцца зь дзецьмі, знаёмяцца з культурнымі каштоўнасьцямі старажытнай цывілізацыі. А “дорогіе россіяне” не вылазяць з бараў і пьюць-пьюць-пьюць гарэлку. 15/9/2014 › Навіны Дзевяцёх украінскіх вайскоўцаў, чые целы былі знойдзены паблізу Ілавайска Данецкай вобласьці, перад сьмерцю жорстка катавалі. 15/9/2014 › Навіны (08.09. – 09.09.2014) Вітаюць Парашэнку 8 верасьня 2014 г. брытанская газэта “The Independent” напісала пра візыт прэзыдэнта Украіны Парашэнкі ў Марыюпаль. Ён выступіў там перад людзьмі як нацыянальны лідэр. У 63 мілях ад Марыюпаля, у Данецку ў той жа дзень адбыўся мітынг, сабраны дыверсантамі. Там радваліся “перамозе над кіеўскай хунтай”. 15/9/2014 › Навіны Крэмль хавае сьляды злачынстваў ва Украіне Адной з галоўных задач, якую вырашалі Пуцін і Шайгу, пераходзячы да, фактычна, адкрытаму ўводу войскаў ва Украіну, было не аднаўленьне страчаных баевікамі тэрыторый нейкай там прыдуманай «наваросіі», не абарона расейскага насельніцтва. 15/9/2014 › Навіны Тэрарысты на ўсходзе Украіны сёньня ўтрымліваюць прыкладна 460 закладнікаў. Пра гэта сказаў дапаможнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч у выступе перад членамі сталай рады АБСЭ на адмысловай сэсіі па Украіне, паведамляецца на сайце арганізацыі. 15/9/2014 › Навіны Кіраўнік міністэрства абароны Латвіі Раймондс Вэёніс заявіў у інтэрв’ю часопісу lr, што на пасягальніцтва на сваю тэрыторыю з боку Расея яго краіна адрэагуе жорстка. 15/9/2014 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: СЛАВА ВОРШЫ! СЛАВА ГЕРОЯМ! Дарагія фронтаўцы, дарагія беларусы! Віншую ўсіх зь вялікім сьвятам – Днём Беларускай Вайсковай Славы і пяцісотай гадавінай пераможнай гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 года з маскоўскай ардой. Ліцьвіны-беларусы ў тыя часы шмат разоў перамагалі маскоўска-ардынскія войскі. Гэта было правіла ў нашых продкаў – перамога меншай сілаю за кошт сьмеласьці і ўменьня. 8/9/2014 › Навіны Апошнімі днямі па ўсіх гарадах Беларусі назіраецца павышаная актыўнасьць “сярэднестатыстычных грамадзян”. Гэта, як правіла, асобы, якія не займаюць кіраўнічых пасад, а існуюць у асяроддзі “масы працоўных”: бухгалтары, ахоўнікі ў крамах, рознага кшталту дзяжурныя і зьменныя. 8/9/2014 › Навіны Падрыхтоўка атакі на Украіну з Прыднястроўя 2 верасьня 2014 г. малдаўская газэта “Ziarul de Garda” апублікавала артыкул пад тытулам “Україна: магчымая атака з боку Трансністрыі”. Вось гэты артыкул: 8/9/2014 › Навіны Прыбылі мабільныя крэматорыі для расейскай арміі У Растоўскую вобласьць даставілі распрацаваныя ў Санкт-Пецярбурзе мабільныя крэматорыі ИН-50.1К на базе грузавых аўтамабіляў Volvo, паведамляе выданьне by24.org. 8/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |