Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ШАНУЙМА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ

Паважаныя спадарыні і спадары! Дарагія Беларусы!

Вітаю ўсіх на 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

Цяперашняя сустрэча адбываецца ў складаны міжнародны і цяжкі для нашай Бацькаўшчыны час. І якраз гэты цяжкі час вымагае ад усіх беларусаў у сьвеце ўзаемаразуменьня і гуртаваньня на падставе каштоўнасьцяў, якія важныя для нашага дзяржаўнага, нацыянальнага і культурнага існаваньня,– беларуская мова, культура, свабода.

Наша краіна ўжо 20 гадоў знаходзіцца пад унутранай акупацыяй прарасейскіх стаўленьнікаў і функцыянераў. 20 гадоў вядзецца ўнутраная вайна Масквы супраць беларускай нацыі. Мы бачым яе разбуральныя вынікі.

У гэтым годзе Расея напала на Ўкраіну, захапіла Крым, акупавала Данбас. Зараз там ідзе вайна. Украінцы ваююць з расейскім войскам і бандамі расейскіх наймітаў.

Цяперашні 31-ы збор беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбываецца ў пераломны час, калі зьмяняецца сусьветны парадак, створаны пасьля 2-й Сусьветнай вайны. Гэты парадак, практычна, ужо не існуе. Сьвет вяртаецца да ўзроўню 1939 года.

Агрэсія Расеі супраць Украіны (цалкам прадбачаная ў нас у Беларусі і ва Украіне) стала поўнай нечаканасьцю для Захаду, які ня ведае, што рабіць, каб захаваць свой камфорт і статус кво. Але для нас, для беларусаў і для украінцаў, — зноў паўстала пытаньне свабоды і нацыянальнага існаваньня.

Зараз лёс Усходняй Эўропы вырашаецца ва Украіне. Калі б адбылася акупацыя Украіны Расеяй, то працягам яе стала б далейшае ўвядзеньне расейскага войска і ўзбраеньняў на Беларусь, стварэньне дэ-факто зоны акупацыі нашай краіны.

Эўропа, як звычайна, не ўсьведамляе сур’ёзнасьці становішча, але мы, беларусы, гістарычна вымушаныя тое разумець, ня гледзячы на поўнае панаваньне рускага гёбэльс-тэлебачаньня і рускай ілжывай прапаганды ў беларускай інфармацыйнай прасторы.

Вольныя беларусы (гэта значыць тыя, якія адмаўляюць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі), гэтыя беларусы ідэёва і парктычна (гэта значыць практычнымі дзеяньнямі — удзелам у вайне на баку ўкраінцаў) падтрымліваюць абаронцаў Украіны, што ваююць супраць рускага нашэсьця.

Мы ўсе вольныя беларусы кажам: Слава Украіне! Героям слава!

Мы, беларусы за мяжой, нашыя беларускія арганізацыі за мяжой, нашая Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква — усе падтрымліваем нашых братоў украінцаў у іхнай барацьбе і ў іхнай сьвятой абароне Айчыны.

Адначасна мы бачым, як крок за крокам, пад прыкрыцьцём прамаскоўскага рэжыму адбываецца ціхая вайсковая акупацыя Беларусі, уводзяцца рускія войскі на нашу тэрыторыю, рускія эскадрыльлі стратэгічных самалётаў займаюць беларускія аэрадромы, у беларускім войску створаныя цэлыя расейскія гарнізоны (напрыклад, у Менску на вуліцы Якуба Коласа), дзе расейскія вайскоўцы маскуюцца ў беларускай армейскай форме. Расейскія генэралы і афіцэры таемна ўведзены ў беларускія сілавыя структуры і ўвесь наш сілавы блок ужо насычаны расейскімі шпіёнамі і інфарматарамі.

Крэмль ужо даўно рыхтуе ўкраінскі сцэнар на Беларусі. Пуцін пра гэта аб’явіў яшчэ ў 2002 годзе, калі заявіў аб планах захопу Беларусі і далучэньня нашай тэрыторыі да Расеі шасьцю вобласьцямі.

Цяперашняя сытуацыя ва Ўсходняй Эўропе паказвае, што пры разгортваньні ўкраінскага сцэнара ў Беларусі адзіным эфэктыўным, і абавязковым сродкам супраціўленьня мусіць стаць збройная барацьба з акупантам. Адсутнасьць збройнага змаганьня будзе азначаць аншлюс нашай краіны па волі народа. Беларусы не павінны такога дапусьціць, таму рыхтавацца да збройнага супраціву трэба ўжо цяпер, і кожны дзень, і кожную гадзіну. І такі працэс ужо пачаўся. Ёсьць беларусы, якія ваююць за вольную Украіну. Ёсьць патрыёты, якія будуць абараняць Беларусь.

Заклікаю беларусаў замежжа падтрымліваць влольную Беларусь і вольную Украіну і быць гатовымі дапамагаць Бацькаўшчыне ў змаганьні супраць рускага фашызму і імпэрскай агрэсіі крамлёўскай Расеі. Падтрымлівайма і шануўма самых сябе і свой народ.

Жыве Беларусь! Вечна жыве! Слава героям!

30 жніўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК

2/9/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024