Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(31.08. – 01.09.2014) Подлая нямецкая гульня 31 жніўня 2014 г. нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” напісала пра пастаўкі Нямеччынай супрацьтанкавых ракет, кулямётаў і бранетэхнікі для курдаў у Паўночным Іраку. Артыкул называецца “Табу парушанае: нямецкія ракеты для курдаў”. 3/9/2014 › Навіны Расейскія танкі – за 20 км ад Марыюпаля Расейскія войскі рыхтуюць атаку на Марыюпаль. Яны абстралялі зь мінамётаў блок-пастарунак у сяле Безыменнае і замацаваліся ў ім, паведамляе ТСН. 60 танкаў перафарбоўваюць у колеры “Наваросіі”. 3/9/2014 › Навіны Як вядома, саміт у Менску на тэму вайны ва Украіне скончыўся адкрытым уварваньнем расейскмх вайсковых аддзелаў на Украіну і актывізацыяй расейскай агрэсіі. Масква ўжо ня надта хавае, што яе рэгулярныя часткі, артылерыя, танкі і самалёты вядуць баявыя дзеяньні супраць Украіны, але, па звычаю свайму, усё яшчэ хлусіць. 3/9/2014 › Навіны “Сьлепата, бяздумнасьць і абыякавасьць дорага каштуюць…” Расейскі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Барыс Акунін (Рыгор Чхарцішвілі) мяркуе, што Расея зараз праходзіць выпрабаваньні нават больш цяжкія, чымсьці тыя, празь якія праходзіць Україна. 3/9/2014 › Навіны У Луганск увайшлі да 300 адзінак расейскай ваеннай тэхнікі Ад 250 да 300 адзінак ваеннай тэхнікі з Расеі, па словах відавочцаў, уехалі ў Луганск. 3/9/2014 › Навіны “Лёс міру вырашаецца зараз на ўкраінскіх франтах” Перамовы ў Менску – гэта спроба Пуціна перайграць сытуацыю на фронце, мяркуе палітолаг Аляксандр Палій. Уносіць зьмены ў Пагадненьне аб асацыяцыі вельмі складана, — паведаміў у камэнтары “ГОРДОН” палітолаг Аляксандр Палій. 3/9/2014 › Навіны Шпіталі ў Растове перапоўненыя параненымі Кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга” і сябра Савета пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Эла Палякова заявіла, што шпіталі на поўдні РФ, у прыватнасьці, у Растове-на-Доне, перапоўненыя параненымі вайскоўцамі. Пра гэта яна распавяла ў эфіры расейскага тэлеканалу “Дождь”. 3/9/2014 › Навіны Крыніцы з Дагестана паведамляюць, што днямі з Украіны былі дастаўленыя 224 трупы дагестанскіх муртада з розных спэцбандаў. Як паведамляецца, бальшыня зь іх былі кантрактнікамі, што дагэтуль праходзілі “службу” у Чачэніі – у Шалі і Ханкале. 3/9/2014 › Навіны Расейскія праваабарончыя арганізацыі штодня атрымліваюць усё больш паведамленьняў ад бацькоў жаўнераў Узброеных сілаў РФ, якія хвалююцца за сваіх дзяцей, піша РБК . 3/9/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |