Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Крыніцы з Дагестана паведамляюць, што днямі з Украіны былі дастаўленыя 224 трупы дагестанскіх муртада з розных спэцбандаў. Як паведамляецца, бальшыня зь іх былі кантрактнікамі, што дагэтуль праходзілі “службу” у Чачэніі – у Шалі і Ханкале. Два дні таму праходзіла пахаваньне ў сяле Шагада, труны былі шчыльна зачыненыя. Відавочцы кажуць, што атрыманы груз-200 у жудасным стане. Маткі губляць прытомнасьць, на месцы дзяжураць хуткія і “супрацоўнікі ў цывільным”. На пахаваньнях абавязкава прысутнічае афіцэр-чэкіст або нехта зь “дзяржструктураў”, каб “мінімізаваць уцечку інфармацыі”. Крыніцы паведамляюць, што ўсяго ва Украіну было перакінута да 400 дагестанскіх тэрарыстаў. Практычна ўсе яны зьнішчаныя. Але з прычыны таго, што візуальнае апазнаньне збольшага немагчымае, а Луганск і Данецк блакаваныя (а менавіта там знаходзілася іх асноўнае месца дыслакацыі), то іх закапалі ў бліжэйшым парку, як бязродных сабак. З Украіны паведамляюць, што ў Енакіева шпіталі і моргі запоўненыя параненымі і мёртвымі целамі расейскіх тэрарыстаў. Месцаў у лядоўнях проста няма і трупы ўжо выносяць ва ўнутраныя двары альбо пакідаюць на вуліцы. Справа ў тым, што ў горадзе ўсяго дзьве мэдычныя установы, а колькасьць трупаў баевікоў пераваліла за 500! Лекары вымушаны працаваць кругласутачна, але нават увесь мэдпэрсанал ня можа выратаваць усіх параненых, і колькасьць трупаў толькі павялічваецца. Зараз целы, што знаходзяцца па-за маразільнымі камэрамі, паліваюць халоднай вадой, каб яны не раскладаліся надта хутка і не спрыялі распаўсюджваньню заразы ў горадзе. Вядома, што на Каўказе вярбоўкай наёмнікаў займаюцца афіцыйныя ўлады і гэта стала часткай дзяржаўнай палітыкі. Кадыраў ніколі гэта не хаваў. Кіраўнік Рэспублікі Інгушэціі Юнус-Бэк Яўкураў у інтэрвію галоўнаму рэдактару “Кавказского узла”, адказваючы на пытаньне пра сытуацыю ва Украіне, заявіў, што гатовы абараняць людзей у гэтай краіне са зброяй у руках. Пры гэтым аналогій паміж Данецкам і Сунжанскім раёнам кіраўнік Інгушэціі ня бачыць. Як кажуць, вынік у наяўнасьці. 24.082014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://antikor.com.ua/articles/11934-v_dagestan_iz_ukrainy_dostavleny_224_trupa._materi_terjajut_soznanie_na_meste_dehurjat_skorye 3/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |