Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Мы маем Лукашэнку…”

Як вядома, саміт у Менску на тэму вайны ва Украіне скончыўся адкрытым уварваньнем расейскмх вайсковых аддзелаў на Украіну і актывізацыяй расейскай агрэсіі. Масква ўжо ня надта хавае, што яе рэгулярныя часткі, артылерыя, танкі і самалёты вядуць баявыя дзеяньні супраць Украіны, але, па звычаю свайму, усё яшчэ хлусіць. Усе здольныя на думаньне беларусы пра гэта ўжо здагадаліся. А “белрэдакцыя” Радыё Свабода думае, відаць, што не здагадаліся, і выпусьціла наперад вядомага Ю. Дракахруста, а той назапрашаў у перадачу 31 жніўня (“Да чаго зараз апазыцыі варта заклікаць беларусаў?”) сваіх звычайных “экспэртаў”. Яны нагаварылі шэраг цікавага, цытуем:

Рэдактар інтэрнэт-часопіса “Идея” Р. Астапеня:
“…безумоўна, вялікая частка дэмакратычных актывістаў цешыцца тым, што мы маем Лукашэнку, які здатны абараніць беларускую незалежнасьць, ён на сёньняшні дзень найбольш здатны да гэтага беларускі палітык. Я думаю, што трэба з большай пашанай ставіцца да сёньняшніх абмежаваньняў і лімітаў і казаць не пра тое, што мы хочам у Эўропу, але пра тое, што мы хочам мець нармальныя дачыненьні з Эўропай, як мы маем, напрыклад, з Расеяй. Замест Плошчы, напрыклад, магчыма, ёсьць сэнс сканцэнтравацца на назіраньні за выбарамі і займацца тым, каб данесьці пасьля выбараў вынікі гэтых назіраньняў, бо большасьць беларусаў усё адно яшчэ лічаць, што вынікі выбараў не фальсыфікуюцца… Сёньня сапраўды Лукашэнка можа перамагаць зь мінімальным ростам эканомікі. Гэта зьяўляецца ягоным інтарэсам, каб эканоміка расла такім чынам. Небясьпека для Лукашэнкі палягае ў тым, каб беларусы ня сталі занадта багатымі. Калі яны стануць багатымі, у іх вырастуць патрэбы. Тады Лукашэнка можа аказацца неадпаведным высокім стандартам беларусаў. А эканамічны рост на ўзроўні 1% забясьпечвае, што патрэбы беларусаў застаюцца на сярэднім альбо нізкім узроўні. Таму Лукашэнка цалкам адпавядае ім як палітык”.

Сацыёлаг Т. Чыжова:
“Мы бачым, што асабісты рэйтынг Лукашэнкі вырас. Думаю, што вырас і рэйтынг ягонага дзяржаўнага курсу. Што мы маем цяпер з боку нашых палітычных апазыцыйных сілаў? Гэта фактычна дыскурс пачатку 90-х гадоў, толькі крыху разбаўлены праэўрапейскай рыторыкай — абстрактны рынак плюс абстрактная дэмакратыя”.

З аглядальніка БелаПАН А. Шрайбмана аказалася цяжка выбраць цытату, гэта такая роўная плынь кан’юнктурнай банальнасьці.

Ніколі раней мы пра гэтых “экспэртаў” ня чулі . На фотаздымках на сайце РС бычна, што “экспэрты” маюць узрост дыпломнікаў ВНУ. Ну, можа крыху старэйшыя. І вось гэтыя маладыя людзі ўжо такія “мацёрыя” тэарэтызатары на ніве лукашызма і апазыцыянізма. Сфармавалася пакаленьне лукашызму! Трэба прызнаць, што руціна пераліваньня з пустога ў парожняе даведзена імі да пэўных вышынь. Словаблуддзе вельмі “крутое”. Гэта ж трэба так навучыцца гаманець і не дапусьціць ніводнага жывога слова! Хаця ў тытуле тэксту пададзенае пытаньне наконт закліку, так і не сказана ў адкрытую, адназначна, да чаго яны заклікаюць ці што канстатуюць. У скаламучаным наборы словаў выпадае асадак: «мы маем Лукашэнку», “Лукашэнка здатны абараніць беларускую незалежнасьць”, “абстрактны рынак плюс абстрактная дэмакратыя”, “ісьці на выбары”…

Навучыліся, канальі, муціць людзям у галовах. Толькі вось што, у беларускіх галовах ужо выпрацоўваецца трывалы імунітэт да гэтай каламуці. Марныя намаганьні імітатараў палітычнай думкі.

Сымон Рудзік

3/9/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024