Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У захопленых “вызваліцелямі”гарадах дзеці сядзяць у падвалах Упаўнаважаная Прэзыдэнта Украіны па мірнаму ўрэгуляваньню канфлікта на Данбасе Ірына Герашчанка адвезла падарункі ў школы вызваленых гарадоў Луганскай вобласьці. Усе школы на тэрыторыі, падкантрольнай украінскай уладзе, расчынілі свае дзьверы. У той самы час у захопленых баевікамі гарадах Данбаса дзеці сядзяць у падвалах. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала нардэп ад УДАРу Ірына Герашчанка. “Мы разьвезьлі кампутары, заехалі ў Славянск. Гэта вельмі важна: усе школы на тэрыторыі, падкантрольнай украінскай уладзе, расчынілі свае дзьверы. Адзіная, якая будзе яшчэ два тыдні рэмантавацца, — у Лісічанску. Але дзеткі пайшлі ў іншыя, суседнія школы, а праз два тыдні ўжо зьбяруцца ў роднай. І ў Шчасьці, каб пазьбегнуць дывэрсій, вырашана абысьціся без лінеяк”. У той самы час у захопленых “вызваліцелямі” гарадах, па словах Герашчанкі, дзеці сядзяць у падвалах. “Як гэта страшна. І як гэта трэба спыніць”. – падкрэсьліла дэпутат. На Данбасе не адчыніліся сёньня больш за 900 школ, каля 10 тысячаў украінскіх дзяцей ня змогуць пачаць вучэбны год, заявілі ў РНБА. Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Irina-Gerashchenko-V-zahvachennyh-osvoboditelyami-gorodah-deti-sidyat-po-podvalam-39291.html 8/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |