Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Падрыхтоўка атакі на Украіну з Прыднястроўя 2 верасьня 2014 г. малдаўская газэта “Ziarul de Garda” апублікавала артыкул пад тытулам “Україна: магчымая атака з боку Трансністрыі”. Вось гэты артыкул: Расея рыхтуецца адкрыць другі фронт супраць Украіны. Пасьля акупацыі Крыму яна, аднак, ня здолела адарваць ад Украіны шляхам партызанскай вайны Данецкую і Луганскую вобласьці. Масква вырашыла ў дадатак адкрыць фронт змаганьня на тэрыторыі Украіны. З гэтага часу атака плануецца з боку рэгіёна Трансністрыі (Прыднястроўя) Рэспублікі Малдова, дзе Расея ўтрымлівае яшчэ з савецкага часу рэгулярныя часткі інтэрвэнцыі з складу былой 14-й арміі. Мэтай другога фронту мяркуецца Адэская вобласьць. Заяву на гэтую тэму для “ZdG” зрабіў падпалкоўнік Анатоль Караман, старшыня Асацыяцыі “Цірас-Цыгіна”. “З крыніц, якія я не магу раскрыць, мінулай ноччу тэрмінова была сьцягнутая ўся бранетэхніка з раўніны Капанка-Кіцкань і сшыхтаваная ў баявы парадак у паўднёвай частцы ў раёне Слабазіі, на мяжы з Украінай”. На думку Карамана, Расея рыхтуецца атакаваць Украіну ў накірунку Слабазія-Адэса. Паводле старшыні “Цірас-Цыгіны”, у Трансністрыі на гэты момант разьмешчаныя каля 20 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, добра трэніраваных і падрыхтаваных для бою ў палявых і гарадзкіх умовах. Нагадаем тут, што раней украінскія ўлады шмат разоў абвінавачвалі Ціраспаль у падрыхтоўцы да ўзброенага нападу на Украіну, што Ціраспаль адмаўляў. Каб забясьпечыцца ад магчымай расейскай ваеннай інтэрвэнцыі з боку Трансністрыі, украінскія вайскоўцы выкапалі ўздоўж малдаўска-украінскай мяжы на ўчастку Трансністрыі абарончы роў шырынёй у 5 мэтраў. Пераклаў з румынскай В. Буйвал. Крыніца: http://www.zdg.md/stiri/ucraina-un-posibil-atac-din-partea-transnistriei 8/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |