Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Апошнімі днямі па ўсіх гарадах Беларусі назіраецца павышаная актыўнасьць “сярэднестатыстычных грамадзян”. Гэта, як правіла, асобы, якія не займаюць кіраўнічых пасад, а існуюць у асяроддзі “масы працоўных”: бухгалтары, ахоўнікі ў крамах, рознага кшталту дзяжурныя і зьменныя. Ім ня трэба адмыслова зьбіраць вакол сябе аўдыторыю (як гэта трэба было б рабіць дырэктарам і загадчыкам), яны заўсёды там, дзе рухаюцца плыні людзей. Складваецца ўражаньне, што рэжым уключыў гэтых “сярэднестатыстычных” адначасова, апусканьнем нейкага цэнтралізаванага рубільніка. Праграма ў выканаўцаў запушчана адна і тая ж. “Товарищи! Угроза миру ведь какая! У нас тихо, хорошо. А на Украине, смотрите, что творится! Ведь что творится! И вот теперь, если Америка даст украинцам оружие, то всё! В Европе будет война, во всей Европе, у нас тоже будет…” Ну, і гэтак далей. Задача гэтых шаптуноў-крыкуноў зразумелая: перавярнуць усё ў галовах беларусаў. Апрацоўкі нашых людзей дустам з расейскіх тэлеканалаў Маскве і мясцоваму прамаскоўскаму рэжыму падалося мала. Канторская логіка вельмі простая – усё наадварот. Расея вядзе ваенную агрэсію супраць сувэрэннай Украіны, а вінаватая ва ўсім (казаць трэба) — Украіна. Масква зьбіраецца ўцягнуць Беларусь і наш народ у сваю брудную вайну, але вінаватая ва ўсім (казаць трэба) — Амэрыка. Але ёсьць, безумоўна, выразная сувязь з рэчаіснасьцю ў факце мабілізацыі агентуры. У ЗША сапраўды вядуцца дыскусіі на вышэйшым узроўні пра неабходнасьць дапамагчы ахвяры ваеннай агрэсіі – Украіне – сучасным узбраеньнем. І можна зразумець панічны страх Крамля пры адной думцы аб тым, што Украінская армія атрымае гэтую зброю для абароны дзяржавы. Тады “груз 200” станецца папулярным таварам грузаперавозак з Данбаса ў Расею, і пэрспэктыва заваяваньня Украіны стане зусім туманнай. Янка Базыль 8/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |