Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: РЫХТУЙМАСЯ ДА АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ (Выступ на верасьнёўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне») 15/9/2014 › Навіны Абавязак патрыётаў – данесьці да беларусаў праўду (Верасьнёўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 14 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Рыхтуймася да абароны Айчыны”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. 15/9/2014 › Навіны Беларусы вяртаюцца з адпачынка ў Эгіпце і распавядаюць цікавыя сюжэты. Усе цывілізаваныя турысты купаюцца ў лазурным моры, гуляюцца зь дзецьмі, знаёмяцца з культурнымі каштоўнасьцямі старажытнай цывілізацыі. А “дорогіе россіяне” не вылазяць з бараў і пьюць-пьюць-пьюць гарэлку. 15/9/2014 › Навіны Дзевяцёх украінскіх вайскоўцаў, чые целы былі знойдзены паблізу Ілавайска Данецкай вобласьці, перад сьмерцю жорстка катавалі. 15/9/2014 › Навіны (08.09. – 09.09.2014) Вітаюць Парашэнку 8 верасьня 2014 г. брытанская газэта “The Independent” напісала пра візыт прэзыдэнта Украіны Парашэнкі ў Марыюпаль. Ён выступіў там перад людзьмі як нацыянальны лідэр. У 63 мілях ад Марыюпаля, у Данецку ў той жа дзень адбыўся мітынг, сабраны дыверсантамі. Там радваліся “перамозе над кіеўскай хунтай”. 15/9/2014 › Навіны Крэмль хавае сьляды злачынстваў ва Украіне Адной з галоўных задач, якую вырашалі Пуцін і Шайгу, пераходзячы да, фактычна, адкрытаму ўводу войскаў ва Украіну, было не аднаўленьне страчаных баевікамі тэрыторый нейкай там прыдуманай «наваросіі», не абарона расейскага насельніцтва. 15/9/2014 › Навіны Тэрарысты на ўсходзе Украіны сёньня ўтрымліваюць прыкладна 460 закладнікаў. Пра гэта сказаў дапаможнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч у выступе перад членамі сталай рады АБСЭ на адмысловай сэсіі па Украіне, паведамляецца на сайце арганізацыі. 15/9/2014 › Навіны Кіраўнік міністэрства абароны Латвіі Раймондс Вэёніс заявіў у інтэрв’ю часопісу lr, што на пасягальніцтва на сваю тэрыторыю з боку Расея яго краіна адрэагуе жорстка. 15/9/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |