Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Крэмль хавае сьляды злачынстваў ва Украіне Адной з галоўных задач, якую вырашалі Пуцін і Шайгу, пераходзячы да, фактычна, адкрытаму ўводу войскаў ва Украіну, было не аднаўленьне страчаных баевікамі тэрыторый нейкай там прыдуманай «наваросіі», не абарона расейскага насельніцтва. Не патрэбны Пуціну ўжо й сухапутны шлях на Крым. Калі Пуцін убачыў, што баевікі ня ў стане ўтрымаць тэрыторыю і на іхняе месца вяртаецца законная ўлада, ён напалохаўся, што сьвету стануць вядомымі маштабы ягоных злачынстваў. Цывілізацыя ўбачыць масавыя пахаваньні загінулых расейскіх жаўнераў, закатаваных у катоўнях ФСБ закладнікаў і патрыётаў Украіны. У шахтах знойдуць горы кінутых туды трупаў, як гэта рабілі ў вядомыя часы нямецка-фашыстоўскія захопнікі. Тысячы пакуль яшчэ жывых сьведкаў пачнуць даваць паказаньні пра зьверствы пуціна-фашыстоўскіх акупантаў, пра згвалтаваных і забітых украінскіх жанчын і дзяцей, пра выразаныя тразубцы на целах патрыётаў, пра пакараньні сьмерцю. Сьвет даведаецца пра спаленыя і разьбітыя ўшчэнт расейскімі “Градамі” украінскія вёскі. Напалохаліся гэтага і “отцы-командиры”, якія аддавалі баявыя загады на ўжываньне сваіх вайсковых частак. Вы прыгадаеце Югаславію і тое, што дагэтуль ёсьць прадметам рассьледваньняў у Гаагскім міжнародным трыбунале. Усё гэта прымусіла Пуціна і ягоных гудэрыянаў ісьці ва-банк – уводзіць войскі. Пакуль войскі РФ утрымліваюць тэрыторыю ўкраінскага Данбаса, пуцінскія зондэркаманды будуць зачышчаць тэрыторыю ад тысячаў трупаў і “ламаць” патэнцыйных сьведкаў злачынстваў. У перасоўных крэматорыях, якія ўжо дастаўленыя Шайгу ў тыл групоўкі, што ваюе ва Украіне, будуць паліць целы неапазнаных людзей і тых, сьмерць якіх можа выклікаць у самой Расеі масавы бунт. Але ўсё гэта Пуцін, Шайгу, камандзёры злучэньняў і частак робяць дарэмна. Іхніх зьверстваў, якія зафіксаваныя, дастаткова для прыцягненьня іх да суду міжнароднага трыбунала. І гэта будзе абавязкава. Злачынствы перад чалавечнасьцю ня маюць тэрміну даўніны. А наша сьвятая справа памятаць пра подзьвіг нашых жаўнераў і пра людзей, безь віны забітых рукамі пуціна-фашыстоўскіх захопнікаў. І адплата абавязкава прыйдзе! Слава Украіне! Сьвятаслаў Гайдамак 7.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://uainfo.org/blognews/390005-putinu-uzhe-ne-do-suhoputnogo-puti-na-krym.html 15/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |