Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларусы вяртаюцца з адпачынка ў Эгіпце і распавядаюць цікавыя сюжэты. Усе цывілізаваныя турысты купаюцца ў лазурным моры, гуляюцца зь дзецьмі, знаёмяцца з культурнымі каштоўнасьцямі старажытнай цывілізацыі. А “дорогіе россіяне” не вылазяць з бараў і пьюць-пьюць-пьюць гарэлку. Няхай сабе, дарослыя людзі робяць бюджэт мясцовым прадпрымальнікам. Але ім мала, ім “поговорить хочется”. Яны “с бодуна” лезуць “поговоріть” да беларусаў. Перадаем кароткі зьмест бадуноўскіх маналогаў: “А вы чего, белоруссы? Как это вы смеете? Вы почему не идёте воевать за нас? Мы же, блин, вас содержим на всём готовеньком с вашим батькой! А вы, суки!..” Спачатку беларусам сьмешна. А потым становіцца ня сьмешна. Падымаюцца нашы дзецюкі (якія прыехалі ў далёкі край адпачываць, а не скандаліць) і з сур’ёзным выглядам пытаюцца ў маскаля: “Хто тут сукі? Хто ў вас на ўтрыманьні, масква паганая?” Маскаля пакуль ня б’юць… У некаторых месцах старажытнай краіны назіраюцца наступныя мізансцэны. “Дорогіе россіяне” чуюць украінскую мову і “с бодуна” пачынаюць галасіць: “Бендеровцы! Да мы вас, блин!” І насоўваюцца на ўкраінцаў дзікім натоўпам. Апошнім часам традыцыйна маўклівыя і “рахманыя” беларусы скарэктавалі сваю пазыцыю. Яны ўстаюць побач з украінцамі і дэманструюць зь імі салідарнасьць. Убачыўшы такое, больш колькасныя маскалі адступаюць. Маскаля пакуль ня б’юць… Павел Гулевіч 15/9/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |