Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Абавязак патрыётаў – данесьці да беларусаў праўду

(Верасьнёўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Рыхтуймася да абароны Айчыны”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўца ахарактарызаваў актуальны этап разьвіцьця падзей у Беларусі і вакол яе. Нягледзячы на няўклюдныя спробы антыбеларускага рэжыму апрануцца ў тогу міратворцы, адбылося тое, чаго чакалі здольныя на думаньне людзі. Пасьля такз ваных “менскіх пагадненьняў” Масква працягнула сваю агрэсію супраць Украіны, расейская армія абстрэльвае і атакуе ўкраінскія пазыцыі, гарады і вёскі, гінуць людзі. У сьвеце (і нават у самой Расеі) усё больш людзей разумеюць, што Крамлю патрэбная толькі агрэсія і вайна. Масква не зьбіраецца спыняцца на акупаваных тэрыторыях, агрэсар мае намер ісьці далей сваім разбуральным маршам.
Але праблема ў тым, што першыя стадыі вайны супраць Украіны скончыліся для Расеі поўным правалам. Украінскае грамадзтва і армія не напалохаліся агрэсара, не пабеглі ўцякаць. З кожным днём ваенных дзеяньняў, нягледзячы на ахвяры і цяжкасьці, украінцы ваююць усё больш эфэктыўна. І самае галоўна – яны вераць у сваю перамогу і ведаюць, за што ваююць. Банды гіркіных-бесаў былі разгромлены і разьбягаюцца. Менавіта таму Расея пайшла на адкрытую (пакуль яшчэ лакальную) агрэсію супраць Украіны. Наперадзе яшчэ драматычныя падзеі.

Спыніць агрэсара можа толькі народная ўкраінская салідарнасьць грамадзян і міжнародная салідарнасьць вольналюбівых людзей. Беларусы не павінны застацца збоку, калі братні ўкраінскі народ апынуўся ў бядзе. Трэба паўсюль дэманстраваць нашу беларускую падтрымку справядлівай справе ўкраінскага змаганьня. І самае галоўнае – не дапусьціць зьдзяйсьненьня падступных планаў Масквы па ўцягваньню беларускай арміі ў каланіяльную вайну на баку імпэрцаў. Трэба тлумачыць беларускім вайскоўцам, што калі нават яны апынуцца на гэтай вайне з волі Масквы, то няхай адразу пераходзяць на бок украінцаў. За гэта ім будзе гонар і слава.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі аб тым, што зь цягам часу ўзьдзеяньне маскоўскай гёбэльсаўскай тэлепрапаганды становіцца ўсё меншым. Многія беларусы пачалі адэкватна ацэньваць падзеі і бачыць маскоўскую хлусьню. Сем’і хвалююца за сваіх сыноў, якія служаць. У той жа час на фоне гэтых падзей актывізавалася падстаўная псэўдаапазыцыя. Яе агентура ходзіць па кватэрах і агітуе за іхні “народны рэфэрэндум”. Бальшыня людзей ня хоча ўдзельнічаць у гэтай прафанацыі. Цікава, што тыя ж асобы пачалі рассылаць па адрэсах грамадзян расейскамоўныя матэр’ялы з заклікамі да “объединения всех славян во главе с А. Лукашенко в борьбе против Америки и возрождения былого величия”. Беларусы адэкватна ацанілі гэты чарговы дэмарш і высьмейваюць яго. Зразумела, што варожыя Беларусі сілы прыкладаюць усе намаганьні для таго, каб дэзарыентаваць наш народ, канчаткова заблытаць людзей, а потым пакарыстацца імі ў сваіх антычалавечых планах. Абавязак патрыётаў – даносіць да беларусаў праўду.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

15/9/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2014
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024