Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

(23.09. – 25.09.2014)

Падымаюць крывавага забойцу

23 верасьня 2014 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” апублікавала артыкул пад тытулам “Пуцін адраджае ката КГБ”. Напісана, што Пуцін сваім дэкрэтам надаў элітнай частцы расейскай паліцыі імя Фэлікса Дзяржынскага, аднаго з найбольш крывавых забойцаў былога савецкага рэжыму. А на Лубянскай плошчы камуністы нядаўна паставілі на пастамэнт гіпсавую статую Дзяржынскага.

Наш камэнтар: Эклектыка набірае моц на прасторах Расеі. Пад залатымі купаламі РПЦ зьяўляюцца гіпсавыя дзяржынскія, маршыруюць дзяржынскія атрады. Замешваецца дзікі кактэйль пад назовам “Русскій мір” (які ня можа жыць без вайны).

Юрка Марозаў

***

Трэба адразу адкрываць агонь

23 верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena” спаслалася на ўкраінскага дзеяча Дмытра Тымчука, які паведаміў, што трэці “гуманітарны канвой” з Расеі ў Данецк прывёз зброю для тэрарыстаў.

Наш камэнтар: Цяпер латышы ведаюць, што калі праз іхнія межы паспрабуе прарвацца нейкая “гуманітарка” з Крамля-Лубянкі, то трэба адразу адкрываць агонь.

Юрка Марозаў

***

Справядлівасьць і вартасьць чалавечага жыцьця

23 верасьня 2014 г. славацкая газэта “Pravda” паведаміла з Ізраіля. Пасьля доўгіх пошукаў злачынцаў ізраільскія аддзелы атачылі дом у Хэброне, у якім знаходзіліся двое палестынцаў, што 16 чэрвеня сёлета захапілі і забілі трох ізраільскіх падлеткаў. Падчас перастрэлкі палестынцы загінулі. Забойства ізраільскіх падлеткаў паслужыла прэтэкстам для ізраільскай ваеннай апэрацыі ў сэктары Газа, якая працягвалася 7 тыдняў.

Наш камэнтар: Вядома, што ізраільскае грамадзтва робіць усё для таго, каб пакараць забойцаў сваіх людзей. Мяркуем, што йдзецца пра справядлівасьць і вартасьць чалавечага жыцьця.

Алесь Хадасевіч

***

Хлусяць, што загадаюць

24 верасьня 2014 г. славацкая газэта “SME” апублікавала тэкст пад тытулам “Што мы павінны ведаць пра Украіну”. Пытаньні і адказы па Украіне напісаў для ўсіх славакаў Аляксандр Дулеба, дырэктар Славацкай асацыяцыі замежнай палітыкі. Вось, напрыклад, пытаньне “Што сталася з украінцамі ў Савецкім Саюзе?” І самаадказ: “Україна была адной з найбагацейшых савецкіх рэспублік, а ўсходняя Україна была адзіным рэгіёнам Савецкага саюза, які мог канкурыраваць з Масквой…” І г.д.

Наш камэнтар: Пра жахі Галадамору гэты “дырэктар” нічога славакам не паведаміў. Яны, мабыць, чытаюць і думаюць: “Такі быў салодкі лёс пры Саюзе. І чаму яно развалілася?!” Вось такі ўзровень дырэктарскай пісаніны пра суседнюю дзяржаву! Што ж зьдзіўляцца, што славацкі істэблішмэнт выступае з антыўкраінскімі і прамаскоўскімі заявамі.
Толькі не пакідае ўражаньне, што згаданы “дырэктар” і іншыя браціслаўскія ўрадоўцы прыкідваюцца наіўнымі. Усё яны пра Галадамор і іншае ведаюць. Ды вось Масква дае ім “на падтрымку штаноў”. І сьпяваюць, што загадаюць.

Юрка Марозаў

***
Знайшлі занятак алігарху

24 верасьня 2014 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра М. Хадаркоўскага. Ён удзельнічаў на канфэрэнцыі Нямецка-Расейскага Форума ў Берліне і выступіў з сваёй праграмай. Хадаркоўскі заявіў, што ня мае палітычных амбіцый і ня хоча ўдзельнічаць у выбарах або выдаляць ад улады Пуціна. Ён проста хоча заснаваць “Open Russia” (“Адкрытая Расея”) і зь яе дапамогай “падтрымаць праэўрапейскую частку расейскага грамадзтва”, “наблізіць яе да эўрапейскіх каштоўнасьцяў”. Газэта нагадала таксама, што Нямеччына паспрыяла вызваленьню Хадаркоўскага з расейскай турмы. Цяпер ён жыве ў Швайцарыі.

Наш камэнтар: Цяпер зразумела, навошта немцы вызвалілі з Сібіры Хадаркоўскага. Ён будзе “набліжаць частку расейцаў да эўрапейскіх каштоўнасьцяў”. Вядома, што гэтым (абсалютна безвынікова) можна займацца на працягу тысячагоддзяў. Тут гэтага героя нават не параўнаеш з пэрсанажамі кшталту мясцовых Саннікава або Мілінкевіча. Тут поўная абстракцыя і “статус кво” пустой гаварыльні. Затое як салідна – алігарх-дысідэнт, герой-сядзелец і г.д. Ну і закруцілі немцы “загогуліну”, як казаў нападпітку Б. Ельцын.

Алесь Хадасевіч

***

Правінцыйная інфармацыя

25 верасьня 2014 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала пра пачатак акцыі “Маладога Фронту” у Беларусі. Газэта працытавала Дмітріюса Дашкевічуса, які распавёў, як яны цяпер будуць даваць у міліцыю дадзеныя на аўтамашыны з стужкамі Георгіюса (“каларадзкімі стужкамі”) і сьцяжкамі Расеі. Закон на баку маладых дзеячаў. Забаронена мець пабочныя прадметы на шыбах аўтамабіляў.

Наш камэнтар: Замест адэкватнай аналітыкі падзеяў у суседняй краіне, летувіскія спэцы (нават у самай аўтарытэтнай газэце краіны) рэгулярна даюць свайму грамадзтву “сэнсацыі” пра прафанацыйныя акцыі і заявы падстаўной і агентурнай псэўдаапазыцыі ў Беларусі. Пра тое, што самы беларусы называюць тандэтнай клаўнадай. Можа гэта правінцыйнасьць хутарскога думаньня? Але хутчэй што іншае.

Алесь Хадасевіч

1/10/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2014
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024