Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейская ўлада, калі трэба газіфікаваць сяло, або зрабіць дарогі, тут у яе ня надта атрымліваецца. Але, калі справа тычыцца барацьбы з Украінай, то усё апэратыўна. Напрыклад, адчуваючы сябе ня вельмі ўпэўнена пасьля захопу Крыму і Данбасу, Маскве крайне неабходна нешта прыдумаць, каб украінскі бок таксама круціўся, як на патэльні. І тут, запушчаны махавік “бандэраўцаў-фашыстаў”, усё ніяк ня можа спыніцца. Ужо даўно зомбаскрыня перастала ўжываць гэтыя словы, ужо пан Пуцін культурна вымаўляе слова “партнёры”. Аднак, сьверб укантрапупіць украінскіх “фашыстаў” ня згас. Доўгі час галоўнай ідэяй была спроба прышыць Украіне генацыд уласных грамадзян. Памятаеце, спачатку ў Маскве адкрылі крымінальную справу па факце страляніны на Майдане, потым былі, асуджаныя Масквой, супрацьзаконныя бамбардоўкі “патрыётаў” – гэта тэрарыстаў, я іх называю менавіта так, фашыстамі – гэта так Крэмль назваў рэгулярныя ўкраінскія войскі, якія спрабавалі адбіць захопленыя ў іх тэрыторыі. І што? Усе крымінальныя справы бяз руху ляжаць на стале ў пана Бастрыкіна, таму што арыштоўваць тых, з кім сёньня вядзеш перамовы, неяк дзіўна, ці ня так? Але тыя, хто захапіў Луганск, Данецк і зараз не выплочваюць пэнсіі і заробкі мясцовым жыхарам, як могуць дапамагаюць Маскве. І вось імі ж нечакана знойдзеныя пахаваньні, як сказана, “некалькіх абезгалоўленых целаў”. Роўна там, дзе стаяла “украінская армія”. Зазначым, што гэта вельмі прыгожая гісторыя. Такая ж прыгожая, як Катынь, дзе палякаў забіла НКВД, але павесілі на немцаў; як малайзійскі Боінг, які, зразумела, састрэлілі “укры”, а хто ж яшчэ ў нас састрэльвае паўднёвакарэйскія самалёты? Ну, што ж, абвінавачваньне – яно й ёсьць абвінавачваньне. Гэта сапраўды цягне на генацыд, што Маскве й патрэбна. Але засталося даказаць, што гэта, па-першае, ня дэза ў духу “укрыжаванага хлопчыка”; што галовы адразалі не самы тэрарысты, што гэта цывільныя, як указваюць тэрарысты. Што трэба, каб гэта даказаць? Патрэбнае незалежнае міжнароднае сьледства, як с самалётам, якое старанна ўсё ўстановіць. Аднак, мяркую, што ўсё будзе інакш. Заўтра ж будзе адкрытая крымінальная справа. Пасьлязаўтра зомбаскрыня будзе калаціцца ў гістэрыцы, дэманструючы фальшывых сьведкаў, якія распавядаюць, як яны асабіста бачылі, як мясцовых патрыётаў, што былі супраць украінскага фашызма, расстрэльваў асабіста Яцанюк, а галовы адразаў Парашэнка. Пройдзе некалькі пікетаў каля амэрыканскай амбасады з зьневажальнымі лёзунгамі супраць Абамы, бо нож быў, мабыць, амэрыканскі. А потым… А потым усё сьцішыцца, толькі тэлевізійныя агітатары пакажуць фальшывыя кадры, зьнятыя ў Сірыі альбо Палестыне, але скажуць, што гэта Данбас. Як зазвычай. Але калі так будзе сапраўды, то вельмі шкада. Таму што падобнае злачынства, калі яно сапраўды ёсьць, патрабуе суровага пакараньня. Хто б яго ня зьдзейсьніў. Але пустой прапагандзе тут ніхто не паверыць. Акрамя расейскіх тэлегледачоў, якім усё слушна растлумачаць. Мацьвей Ганапольскі 1/10/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |