Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Гэта, як чэкісты ў форме УПА” Эпізод са знаходкай масавых пахаваньняў, у прыналежнасьці да якіх Расея ўжо пасьпела абвінаваціць украінскую армію, варта разглядаць як элемэнт у ланцужку дзеяньняў расейскай прапаганды. Пра гэта камандзёр батальёну “Данбас” Сямён Семчанка распавёў у камэнтары выданьню “ГОРДОН”. “Калі разглядаць шум вакол масавых пахаваньняў як адзінкавы выпадак, то ніякім чынам ня трэба займацца ні абвяржэньнямі, ні ўсялякага кшталту пераконваньнямі. Але гэтую падзею варта разглядаць у агульным ланцугу расейскай прапаганды апошніх месяцаў, калі баевікі расстрэльвалі зь мінамётаў і гармат уласныя ж гарады для таго, каб выклікаць у свайго ж насельніцтва адварот ад Украіны”, — мяркуе Сяменчанка. “Выкарыстаньне жывых шчытоў баевікамі, разьмяшчэньне аддзелаў “ДНР” нават у дзіцячых садках, і пасьля гэтага прапаганда перакульвае ўсё з ног на галаву і паказвае, што ўсё гэта робім мы. Так што ніякіх расстрэлаў мірнага насельніцтва ні батальёны, ні ўкраінская армія не рабілі. Усё гэта – чарговая прапагандысцкая мана. Усё робіцца ў традыцыях савецкай прапаганды: Катынь з пераапранутымі афіцэрамі, чэкісты ў форме УПА – усё гэта добра ўкладаецца і ў звычкі расейскай прапагандысцкай машыны”, — зазначыў камбат. 27.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Semenchenko-Obvineniya-ukrainskoy-armii-v-rasstrelah-mirnyh-zhiteley-eto-istoriya-v-duhe-sovetskoy-propagandy-kak-i-chekisty-v-forme-UPA-43250.html 1/10/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |