Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НЯНАВІСЬЦЬ РАЗБУРАЛЬНІКАЎ

Нянавісьць – гэта ірацыянальная страсьць, якая пабуджае чалавека да варожасьці, агрэсіі і разбурэньня. Фармальна нянавісьць мае прычыну і пункт адліку. Але, тым ня менш, яна існуе сама па сабе ў душах некаторых людзей. І калі прычыны нянавісьці няма, то яна будзе шукаць прычыну і знойдзе яе, часам здавалася б цалкам неадэкватна. Далей...

7/10/2014 › Навіны



«Цітушкі» пайшлі ў “палаткі”

Вядома з практыкі, што адной з галоўных задачаў мясцовай псэўдаапазыцыі зьяўляецца легалізацыя (на поўным сур’ёзе) нелегітымнага антыбеларускага рэжыму, а таксама розных яго пасадаў і структур – перш за ўсё так званага “прэзыдэнта” і так званага “парляманту”. Далей...

7/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Украіна. Знос балваноў Леніна

У Крывым Розе ўначы з 1-га на 2-е кастрычніка быў зьнесены чарговы помнік Леніну, разьмешчаны ў сквэры на аднайменнай вуліцы. Пра гэта паведамляе група “Крывы Рог супраць рэжыму і дыктатуры” у сацсетцы “Вконтакте”. Далей...

7/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

(30.09. – 3.10.2014)

У іх не атрымліваецца

30 верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena” спаслалася на Дмытра Тымчука з групы “Інфармацыйны супраціў” і паведаміла, што ў Данецку адбыліся перастрэлкі паміж узброенымі сіламі Расеі і бандамі тэрарыстаў. Адбываюцца таксама канфлікты ўнутры кіраўніцтва ДНР і ЛНР. Далей...

7/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Тэрарысты прызнаюць толькі РПЦ-КГБ

Кіраўнік інфармацыйнага ўпраўленьня Кіеўскага патрыярхату, арцыбіскуп Чарнігаўскі і Нежынскі Яўстраці (Зора) заявіў аб бясчынствах казакоў у Луганску. Далей...

7/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Андрэй Іларыёнаў. Інфармацыйная вайна

Выклікі інфармацыйнай вайны для свабоднага грамадзтва і магчымая контрстратэгія. Выступ на ХІХ Форуме Адкрытай Супольнасьці Эстоніі. Талін, 18 верасьня 2014 г.

Для мяне высокі гонар зноў быць тут, у Таліне, і мець магчымасьць падзяліцца з вамі некаторымі сваімі меркаваньнямі па пытаньню, якое, на жаль, прымушае нас зьвяртаць самую пільную ўвагу на адну з сур’ёзьнейшых праблем сёньняшняга дня – на праблему інфармацыйнай (дэзінфармацыйнай) вайны супраць свабоднага грамадзтва. Гэтая вайна разьвязана пэўны час таму, цяпер яна вядзецца на беспрыцыдэнтным па інтэнсіўнасьці ўзроўні. Далей...

7/10/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2014
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024