Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(30.09. – 3.10.2014) У іх не атрымліваецца 30 верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena” спаслалася на Дмытра Тымчука з групы “Інфармацыйны супраціў” і паведаміла, што ў Данецку адбыліся перастрэлкі паміж узброенымі сіламі Расеі і бандамі тэрарыстаў. Адбываюцца таксама канфлікты ўнутры кіраўніцтва ДНР і ЛНР. Наш камэнтар: У сувязі з пагрозай ваеннай агрэсіі Расеі на сваю тэрыторыю балтыйскія СМІ пачалі публікаваць сапраўдныя зьвесткі з вайны ва Украіне. Чамусьці пісаць праўду пра падзеі ў Беларусі ў іх не атрымліваецца. Алесь Хадасевіч 1 кастрычніка 2014 г. дацкая газэта “Berlingske” апублікавала рэпартаж Сімона Крузэ з Данецка. Журналіст наведаў школу, якая патрапіла пад артылерыйскі абстрэл. Ён напісаў, што невядома, хто абстраляў школу, але апісаў труп настаўніка біялогіі на падлозе і як другі настаўнік рваў і таптаў дзяржсымволіку Украіны побач з трупам. Наш камэнтар: Украінская армія не абстрэльвае мірныя паселішчы. І гэты Крузэ не заявіў наўпрост, што людзей у школе забілі ўкраінцы. Але пабудаваў увесь свой рэпартаж так, што чытачы ня будуць сумнявацца – украінцы бамбілі школу і забілі людзей. Юрка Марозаў *** Расейцам адной вайны мала 1 кастрычніка 2014 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла пра сустрэчу ў Маскве віцэ-прэм’ера Расеі Д. Рагозіна з «прэзыдэнтам» Прыднястроўя. Рагозін заявіў, што “Расея абароніць сваіх грамадзян у выпадку ўзброенага канфлікту ў Прыднястроўі”. Ён сказаў таксама, каб “ніхто не саваў носа ў Прыднястроўе, бо там жывуць грамадзяне Расеі”. Наш камэнтар: Відавочнае жаданьне Масквы пашыраць вайну на эўрапейскія абшары. Вайны супраць Украіны ім мала. Алесь Хадасевіч *** Рускі рубель курчыцца 1 кастрычніка 2014 г. румынская газэта “Adevarul” напісала, што расейскі рубель дасягнуў самага нізкага ў гісторыі абменнага курсу. Зьвязана гэта з падрыхтоўкай Масквой захадаў па спыненьню вывазу капіталаў з Расеі. Наш камэнтар: Зразумела, што і першая частка навіны, і другая ёсьць адлюстраваньнем расейскай агрэсіі і вайны супраць Украіны. У хуткім часе “дорогіе россіяне” адчуюць гэта на сваёй скуры. Вось такі “крымнаш”. Алесь Хадасевіч *** Рысы гэбізму 2 кастрычніка 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала з Масквы. Амбасада ЗША выказала глыбокае шкадаваньне з тае прычыны, што Расея спыніла свой удзел у праграме з вучнямі школ. Штогод 8000 расейскіх вучняў стажыраваліся ў ЗША, жылі ў сем’ях, навучаліся ў амэрыканскіх школах і знаёміліся з амэрыканскім жыцьцём. Наш камэнтар: Ізаляцыя насельніцтва, і перш за ўсё моладзі і інтэлектуалаў, ад цывілізаванага сьвету – адна з рысаў гэбізму. А многім здавалася, што гэта проста тэорыя. Цяпер будуць знаёміцца з практыкай. Алесь Хадасевіч *** Тэрарысты рыхтуюцца ў Бэльгіі 3 кастрычніка 2014 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” апублікавала фотаздымкі і паведамленьне з бэльгійскага рэгіёну Ардэны. У ардэнскіх лясах дзейнічае ваенізаваны трэніровачны лягер для джыхадзістаў. Іх трэніруюць, а потым выпраўляюць на адну з войнаў. Наш камэнтар: Даскакалася лібэральная Эўропа, у яе гістарычных правінцыях трэніруюцца войскі тэрарыстаў, ненавісьнікаў хрысьціянства, забойцаў-фанатыкаў (усе з бельгійскімі і іншымі эўра-пашпартамі). Нацыянальныя сілы павінны ратаваць свае айчыны ад чужынскай навалы пакуль ня позна. Калі яны тое разумеюць, вядома. Алесь Хадасевіч 7/10/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |