Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СБУ: Пратэсты арганізавала 18-е ўпраўленьне ФСБ Служба бясьпекі Украіны заяўляе, што раскрыла і лакалізавала чарговую правакацыю ФСБ. Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі, якія ўчора выйшлі пратэставаць у Кіеве, сталі ахвярамі лялечнікаў з замежнай спэцслужбы, сказаў дарадца Старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі ў эфіры 5 канала. Па яго словах, СБУ мае неабвержныя доказы таго, што ўчорашняя акцыя з прыцягненьнем вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі Украіны падбухторвалася звонку – расейскімі спэцслужбамі, у прыватнасьці 18-м цэнтрам ФСБ, які плануе і спрабуе арганізаваць інфармацыйныя атакі супраць Украіны. Лубкіўскі падкрэсьліў, што пратэстныя акцыі, на задумку лялечнікаў, планаваліся ў Харкаве, Хэрсоне, Мікалаеве, Запарожжы, Адэсе, Віньніцы, Днепрапятроўску і Паўлаградзе. “Ідэя была зрабіць гэтыя акцыі масавымі, але дзякуючы сумесным дзеяньням Службы бясьпекі Украіны і Міністэрства ўнутраных справаў іх удалося прадухіліць і нэўтралізаваць”, — сказаў Лубкіўскі. Ён распавёў, што расейскія спэцслужбы ўжываюць вельмі простую схему: падчас буйных сьвятаў альбо прыняцьця важных рашэньняў у парляманце падбухторваюць сытуацыю з дапамогай невядомых хлопцаў, а потым гэтае відэа тыражуецца расейскімі СМІ. Лубкіўскі распавёў, што правакацыя з нацгвардзейцамі падбухторвалася праз сацыяльную сетку “Вконтакте”. Праз групы “Сопротивление Новороссии” і “Антимайдан” на працягу апошніх тыдняў распаўсюджваліся заклікі да пратэсту супраць “нацыстоўскага маршу”, супраць “бандэраўскага беспрадзелу” і г.д. Дарадца кіраўніка СБУ распавёў, што адміністратарамі гэтых груп зьяўляюцца грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, у асноўным з Санкт-Пецярбурга. “Тэрміновыя вайскоўцы аказаліся проста ахвярамі гэтай правакацыі. Мы просім быць максімальна асьцярожнымі. Выходзьце прэч з гэтай сеткі (“Вконтакте”)”, — сказаў Лубкіўскі. 14.10.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://www.unian.net/politics/996108-sbu-protestyi-srochnikov-organizovalo-18-e-upravlenie-fsb.html 20/10/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |