Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Другая «судовая» расправа над Юры Беленькім

28 лістапада Ленінскі раённы суд г. Менску прысудзіў штраф у 4,5 мільёны беларускіх рублёў сп. Юры Беленькаму, выканаўцу абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.
Фальшывыя абвінавачваньні былі сфармуляваныя як “незабесьпячэньне ўмоваў бясьпекі на шэсьці ў Лошыцкі яр 9 лістапада 2014 г.”

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-БНФ
28.11.2014

28/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ЛІСТАПАД. СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Віншую ўсіх з надыходзячымі 94 угодкамі Слуцкага Збройнага чыну. У лістападзе-сьнежні 1920 года слуцкія беларускія дабраахвотныя вайсковыя аддзелы, сфармаваныя з сялян, выступілі ў абарону Беларусі супраць наступаючай Чырвонай арміі бальшавікоў і цэлы месяц трымалі гераічную абарону перад расейскай армадай. Далей...

27/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Гэта прысуд за маю палітычную дзейнасьць (відэа)

17 лістапада Першамайскі раённы суд г. Менску прысудзіў штраф у 3 мільёны беларускіх рублёў сп. Юры Беленькаму, выканаўцу абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Далей...

27/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Засланыя агенты Крамля

Каля 70% супрацоўнікаў Службы бясьпекі Украіны зьяўляюцца агентамі Крамля.
Пра гэта ў эфіры тэлеканала “112 Україна” заявіў новаабраны дэпутат ад Блока Парашэнкі Юры Стэц. Далей...

27/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Цытата дня: Клоўн прадстаўляў Беларусь

Цытуем “белрэдакцыю” Радыё Свабода:

“У Празе на канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-годзьдзю Аксамітнай рэвалюцыі, сабраліся дысыдэнты 1980-х гадоў, дзейнасьць якіх была лякаматывам падзеньня камунізму ва Ўсходняй Эўропе, а таксама цяперашнія актывісты, якіх падзеі 25-гадовай даўніны натхнілі на актыўную дзейнасьць дзеля адстойваньня дэмакратыі”. Далей...

27/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Такім чынам ён для іх «прэзыдэнт».

Яны доўга круціліся, як вуж на патэльні. Выкарыстоўвалі розныя амаль-эўфэмізмы, спрабавалі “захаваць твар” і г.д. І вось настаў час, калі яны ўрэшце “здаліся” і перасталі прыкідвацца прынцыповымі. Далей...

27/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Героі Савецкага Саюза па 100 рублёў

Быў такі дасьціпны габрэйскі анэкдот савецкіх часоў. Адзін масквіч патэлефанаваў другому, які працаваў у міністэрстве, і выказаў жаданьне быць пахаваным каля Крамлёўскага мура. Далей...

27/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Генэрал “захварэў” пасьля атрыманьня позвы ў пракуратуру

Першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны генэрал-маёр Віктар Назараў сімулюе хваробу. Такое меркаваньне выказаў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў у Фэйсбуку. Далей...

27/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Паведамленьне

Cупраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юры Беленькага працягваецца судовы перасьлед з боку ўладаў.

Прычынай перасьледу ўлады называюць быццам бы не забясьпечаныя з боку Ю. Беленькага ўмовы бясьпекі пры правядзеньні шэсьця і мітынгу 9 лістапада 2014 г. Далей...

25/11/2014 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Выпрабаваньні часу

(Выступ перад аўдыторыяй)

Пачаўся чарговы напад службаў антыбеларускага рэжыму на нашу Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю — БНФ і яе кіраўніцтва. Фактычна, ідзе наглядная дэманстрацыя акупацыйнай палітыкі – прыдумляюць што трапіцца ў галаву, складаюць пратаколы, паперы і цягнуць у суд. Далей...

16/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Гуртавацца трэба вакол роднай, мовы, культуры, дзяржавы

(Лістападаўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

16 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Далей...

16/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Паведамленьне

Супраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянска Партыі–БНФ Юры Беленькага распачаўся судовы перасьлед з боку ўладаў . Далей...

14/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Украінскі спэцназ разграміў мурманскі атрад марской пяхоты

У данецкім аэрапорце ўкраінскім ваярам ўдалося зачысьціць групу марскіх пехацінцаў з Мурманска. Колькасьць марпехаў і іх род дзейнасьці пакуль высьвятляюць. Такімі дадзенымі валодае група “Груз 200 з Украіны ў Расею”. Далей...

12/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Руская будучыня

Ёсьць такая распаўсюджаная фраза: “У гэтай краіны няма будучыні”.

Зараз гэтая зашмальцаваная формула неяк амаль узаконеная. Прычым на самым высокім узроўні. Катэгорыя будучыні ў афіцыйнай рыторыцы практычна адсутнічае. Далей...

12/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Пра таемнае фінансаваньне “галоўнага апазыцыянэра РФ” з касы Крамля

Раней апублікаваныя на сайце тэлеканала зьвесткі абверглі ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. “Інфармацыя пра фінансаваньне з Крамля – поўнае трызьненьне і пагоня за рэйтынгамі, пры ўсёй павазе да LifeNews”, — заявіла крыніца ў Крамлі. Далей...

12/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

(4.11. – 7.11.2014)

Узаконены тэрарызм

4 лістапада 2014 г. славацкая газэта “SME” паведаміла з Пакістана. У горадзе Кот Радха Кішан мусульмане абвінавацілі сям’ю мясцовых хрысьціян у блюзьнерстве: тыя, маўляў, спалілі некалькі старонак Карана. Далей...

12/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Тэрарысты ў Данбасе расстрэльваюць людзей

У суботу, 8 лістапада, у Шахцёрску прадстаўнікі незаконных узброеных фармаваньняў, што дзейнічаюць на тэрыторыі горада, расстралялі дом сям’і бізнэсоўца Галыгі. Далей...

12/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Перамога будзе за намі. Дзяды ў Лошыцы

Дарагія сябры, фронтаўцы, паважаныя беларусы! Сёньня ў нас традыцыйны ўжо працяг Дзядоў ля былога Лошыцкага яру, дзе стаіць Крыж у памяць ахвяраў бальшавіцкага генацыду. Гэта праўда. Так яно было – забівалі бальшавікі, азьвярэлыя на сваіх бальшавіцкіх крымінальных паняцьцях. Але ўсё ж такі па вялікаму кошту, кажучы пра бальшавіцкі тэрор і забойствы, мы ўжывалі пэўны эўфэмізм, не тлумачачы тэрміналогію, якая ў цэлым была адпаведнай і ўсім зразумелай, хаця карэньні злачынства былі глыбей. Далей...

10/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Мы абаронім нашу Айчыну ад маскоўскага ворага

002-los-e.JPG (Дзяды. Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры)

9 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ людзі сабраліся на ўскраіне Менску, каб працягнуць мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды. Грамада пайшла шэсьцем у Лошыцкі яр. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і транспаранты. Каля вялікага Крыжа, пастаўленага фронтаўцамі ў 1990-я гады, адбыўся мэмарыяльны мітынг. Далей...

10/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


9 лістапада. Дзяды ў Лошыцы

9 лістапада, у нядзелю, адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры на ўскраіне Менску, на месцы масавых расстрэлаў, дзе ўсталяваны вялікі Крыж у памяць беларускіх пакутнікаў.

Збор удзельнікаў а 12.00 каля будынку Палаца культуры “Лошыцкі” (былы Палац культуры Камвольнага камбіната) – вул. Маякоўскага, 129.

Ёсьць дазвол уладаў.

Запрашаем узяць удзел у мэмарыяльных мерапрыемствах.

Інфармацыйныя камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

4.11.2014

6/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2014
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024