Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Не забівайце самых сябе Дарагія сябры, дарагія землякі-беларусы! Вітаю ўсіх у сьветлы дзень Дзядоў, Дзень Памяці нашых продкаў, Дзень Задушны. У гэты сьвяты Дзень у гэтым трагічным і сьвятым месцы – у Курапатах – мы зьвяртаемся ў нашай памяці да ўсіх тых нашых продкаў, што загінулі за Беларусь, за наш народ, за нашу будучыню. У гэты Дзень мы адчуваем адзінства душ тых, што жывуць, і тых, што былі забітыя тут у часы расейска-савецкага генацыду. Слава героям і вечная памяць расстраляным людзям! Усе нашыя ахвяры – гэта вынік бясконцай вайны з варварскім усходам. Гэтая вайна не сьціхае ні на адзін дзень. Вядзецца яна ня толькі зброяй фізічнга зьнішчэньня, але і мэтадамі ўнутранай акупацыі, захопу эканомікі, разбурэньня культуры, зьнішчэньня нацыянальнай мовы і этнічнай вёскі народа. На першым месцы ў імпэрскай агрэсіі Масквы стаіць палітыка вынішчэньня беларускай мовы і навязваньне людзям “русского языка”. У гэтым галоўная сутнасьць маскоўскай акупацыйнай вайны. Навязаўшы свой “язык”, яны навязваюць сваё права на акупацыю краіны пад выглядам абароны гэтага “языка” і “русскоязычных”. Вось дзе сутнасьць палітыкі маскоўскага імпэрыялізму. У гэтым зьмест ідэалогіі рускага фашызму, сфармуляванай у іхнай фашысцкай канцэпцыі “русский мир”. Сёлета яны напалі на Украіну, захапілі Крым і Данбас. Вы толькі паслухайце, што кажуць пра Украіну і ўкраінскі народ гэтыя ашалелыя варвары, якія кіруюць Расеяй – якое дзікунства! Яны ж неадэкватныя! Крычаць, што Україна – гэта не краіна, што ўкраінскай мовы няма, што ўкраінскага народу не існуе. Гэта камэдыя. Але ж яны пачалі страляць і забіваць украінцаў. Людзі часам ужо забываюць, што такое фашызм. Ім цяжка даць веры таму, што творыцца супраць розуму і чалавецтва. Але ж яно творыцца. Творыцца, гэтак жа, як тварылася тут, у Курапатах 80 гадоў таму. Як творыцца і цяпер вакол Курапатаў, дзе маскоўцы будуюць катэджы, рэстаран ды бардэль. Такое адбываецца па ўсяе Беларусі, дзе антыбеларуская ўлада нішчыць мову, волю, свабоду і будучыню нацыі. Вайна, якая вядзецца супраць беларусаў, мае на мэце вынішчэньне нацыі праз адабраньне мовы і русіфікацыю культуры. Масква знайшла халопаў ва ўладзе, якія праводзяць тут яе акупацыйную палітыку. Гістарычны вопыт паказаў, што па сваіх разбуральных выніках вайна супраць нацыянальнай мовы ёсьць самая катастрафічная для нацыі, бо пазбаўляе яе аргумантаў і волі да супраціўленьня, а разьвіцьцё нацыянальнай культуры спыняецца. Але супраць зброі “языка” акупантаў мы, беларусы, маем сваю зброю. Гэта наша вялікая Беларуская мова. Шануйма нашу беларускую мову, адраджайма яе, гаварэм і пішам на мове, вучым на ёй нашых дзяцей. На мінулыя Дзяды тут у Курапатах Юры Адамавіч Беленькі, ацэньваючы маскоўскую моўную вайну супраць беларусаў, сфармуляваў яе зьмест у ёмістым вызначэньні, зьвяртаючыся да моладзі: “Моладзь, памятай: калі ты размаўляеш на расейскай, ты ў акупацыйнай арміі, якая страляе ў твой народ”. Тады агентура і маскоўская бесаўшчына аж захлынуліся ад нянавісьці і дэмагогіі. Цяпер яны абплёўваюць Украіну, баючыся і маючы на ўвазе беларусаў. Тым беларусам, якія яшчэ не зразумелі, што адбываецца і што абазначаюць гэтыя словы, зьвернутыя да моладзі, тым людзям я, тут у Курапатах перад магіламі расстралянага народа параіў бы перачытаць гэтыя словы дзесяць разоў, павешаць на покуці над ложкам і дзесяць разоў кожны дзень перад сном і нараніцы, устаўшы, паўтараць, як “Ойча наш”, пакуль ня дойдзе да сьвядомасьці. Тады пераможам. Мы, цяперашнія беларусы, павінны паводзіць сябе і жыць так, каб не зьявіліся новыя Курапаты на нашай зямлі, каб людзі не ператварыліся ў ворагаў самым сябе, у чмыроў і янычараў сваёй Айчыны. Айчына ў нас адна. Яна вечная. І памятайма, што пакаленьні беларусаў, якія мы цяпер успамінаем, аддалі за яе свае жыцьці і кроў. Жыве Беларусь і будзе жыць! Зянон Пазьняк 2 лістапада 2014 г. 2/11/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |