Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мы абаронім нашу Айчыну ад маскоўскага ворага

002-los-e.JPG (Дзяды. Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры)

9 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ людзі сабраліся на ўскраіне Менску, каб працягнуць мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды. Грамада пайшла шэсьцем у Лошыцкі яр. Людзі несьлі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і транспаранты. Каля вялікага Крыжа, пастаўленага фронтаўцамі ў 1990-я гады, адбыўся мэмарыяльны мітынг. Грамада заслухала выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ – “Дзяды ў Лошыцы. Перамога будзе за намі” (апублікаваны). Выступілі сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, і сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі Фронту і Партыі.

Выступоўцы нагадалі гісторыю гэтага месца пакутніцтва. НКВД утварыла ў Лошыцы спэцыяльную камэндатуру, праз катоўню якой праходзілі “заходнія элемэнты” – тысячы людзей з Заходняй Беларусі. Не выпадкова, што пасьля апублікаваньня праўдзівай інфармацыі пра расстрэлы ў Лошыцкім яры ў 1988 годзе, савецкія ўлады адразу ж пасьпяшаліся зьнішчыць магілы пакутнікаў, засыпаючы іх жвірам і будуючы на гэтым месцы гаражы. Мяркуем, што гэтыя дзеяньні былі выкліканыя жаданьнем схаваць жудаснае рэжымнае злачынства. Магчыма, што менавіта тут, а не ў іншых месцах у Беларусі, трэба шукаць парэшткі грамадзян Польшчы, замардаваных расейскім НКВД. Не выпадкова, што ўвесь час Масква і мясцовы прамаскоўскі рэжым імкнуцца пераключыць увагу польскага грамадзтва у іншыя месцы ў Беларусі, дзе адбываліся масавыя рэпрэсіі.

Мы ізноў прышлі да Крыжа ў Лошыцкім яры, каб ушанаваць нявінныя ахвяры расейскага генацыду на нашай зямлі. Мы будзем ісьці сюды і вучыць памяці новыя пакаленьні нашага народу. Каб не паўтарылася трагедыя, каб нашу краіну зноў не захапіў ашалелы маскоўскі Райх, каб беларусы ведалі – той, хто не супраціўляецца лютаму ворагу, той гіне. Многія беларусы ўжо зразумелі гэта і пайшлі ваяваць за свабоду Украіны, разам з украінскім героямі. Калі гэтыя людзі вернуцца на Радзіму, яны стануць асновай для пераўтварэньняў у Беларусі. Але многія ў нас яшчэ вераць хлусьлівай расейскай прапагандзе і ня могуць разабрацца ў цяперашніх падзеях, маюць ілюзіі наконт Масквы і яе будучыні. Гэтаму ёсьць тлумачэньне – супраць нашага народу, супраць усяго сьвету Масква вядзе бяспрыкладную па маштабах і інтэнсіўнасьці інфармацыйную вайну. Ёсьць яшчэ адна прычына негатоўнасьці многіх беларусаў супраціўляцца маскоўскай інфармацыйнай навале. Гэта злачынная палітыка русіфікацыі, брутальнага адлучэньня беларусаў ад роднай мовы і культуры. Прымаючы расейскі сурагат як сваё, беларусы становяцца ахвярамі ўсіх маскоўскіх авантураў. Тут трэба паўтарыць тэзіс, агучаны год таму: “Калі ты размаўляеш па-расейску, то ты ў варожым войску, якое страляе ў твой народ”. Дзякуючы роднай мове чалавек разумее розьніцу паміж родным і чужынцам, паміж сваім і варожым.

Як і ў 1930-40-я гады, Масква захоплівае новыя тэрыторыі не для таго, каб паспрыяць іх разьвіцьцю. Наадварот, у акупаваных рэгіёнах пачынаецца разруха, царства крыміналу, эканамічны і культурны ўпадак. Найбольш актыўныя людзі вымушаныя ўцякаць з гэтых тэрыторый, бо няма ім ні працы, ні спакою. Так адбылося ў Прыднястроўі, Абхазіі, Паўднёвай Асэціі, цяпер тое ж самае (толькі ў большых маштабах) назіраецца ў акупаваным украінскім Данбасе. Уся энэргія акупанцкай Масквы накіраваная на зьнішчэньне і ў нашай Беларусі, дзе існуе рэжым унутранай акупацыі ў форме фасаднага васальнага рэжыму. Дастаткова сказаць, што за 20 гадоў існаваньня гэтага рэжыму наша нацыя страціла 700 тысячаў чалавек. Разбурана наша эканоміка, сотні тысячаў беларусаў вымушаныя падавацца ў Расею на рабскую працу за жабрацкія заробкі. Мы патрапілі ў ізаляцыю ад цывілізаванага сьвету, маскоўская арда захапіла ключавыя пазыцыі ў нашай краіне, падпарадкавала сябе эканоміку, бізнэс і армію Беларусі. Але вечна так ня будзе. Валіцца сатанінская імпэрыя зла. Гэта дэманструюць усе палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя паказчыкі. Канец імпэрыі выразна пачынаецца ва Украіне, адбудзецца ён і ў Беларусі.

На Дзяды мы памінаем нашых продкаў. Памяць аб іх дае нам сілу духа, дае накірунак справядлівага жыцьця на сваёй зямлі. Мы абаронім нашу Айчыну ад лютага ворага, які знойдзе сваю магілу на нашай зямлі. Гэта ёсьць нашым абавязкам у адпаведнасьці з Канстытуцыяй і нашай нацыянальнай традыцыяй. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

На прыканцы мітынга людзі засьпявалі нацыянальны гімн “Магутны Божа”, запалілі сьвечкі і знічкі і ўсклалі кветкі да Крыжа.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ

9 лістапада 2014 г.

010-los-e.JPG

007-los-e.JPG

012-los-e.JPG

013-los-e.JPG

10/11/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2014
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024