Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Перамога будзе за намі. Дзяды ў Лошыцы Дарагія сябры, фронтаўцы, паважаныя беларусы! Сёньня ў нас традыцыйны ўжо працяг Дзядоў ля былога Лошыцкага яру, дзе стаіць Крыж у памяць ахвяраў бальшавіцкага генацыду. Гэта праўда. Так яно было – забівалі бальшавікі, азьвярэлыя на сваіх бальшавіцкіх крымінальных паняцьцях. Але ўсё ж такі па вялікаму кошту, кажучы пра бальшавіцкі тэрор і забойствы, мы ўжывалі пэўны эўфэмізм, не тлумачачы тэрміналогію, якая ў цэлым была адпаведнай і ўсім зразумелай, хаця карэньні злачынства былі глыбей. Гадоў пятнаццаць таму я прысьвяціў гэтаму пытаньню асобную працу “Камунізм як форма рускага імпэрыялізму”. Гэта быў злавесны сымбіёз, калі крымінальная мэнтальнасьць расейцаў знайшла сабе для самарэалізацыі крымінальную ідэалогію немцаў. Ва ўсякім разе камунізм (як і ў цэлым — фашызм) пайшоў адтуль, зь Нямеччыны. У Расеі ён рэалізаваўся ў канкрэтным злачынным варыянце. Да апошняга часу такая ацэнка рускага камунізму магла здавацца некаторым людзям толькі лагічным заключэньнем, бо фактура рэчаіснасьці часта была схаваная за бальшавіцкай фразэалогіяй. Але рэальная сутнасьць вымардаваньня беларусаў і ўкраінцаў – гэта быў расейскі ксэнафабічны генацыд. Ён быў на паверхні, нягледзячы на камуністычную фразэалогію, якой карысталіся рускія забойцы. Цяпер жа, калі ідэалагічна сфармаваўся рускі імпэрыял-фашызм, і Расея напала на Украіну, — усе эўфэмізмы ўжо адкінутыя і людзі ўбачылі скручаную ў нянавісьці аўтэнтычную морду маскоўскага фашызма, расізма і азлобленасьці на ўвесь сьвет. Людзі бачаць гэта і назіраюць на канкрэтных асобах рускіх тэрарыстаў і бандытаў у акупаваным Данбасе, дзякуючы дакумэнтальным відэазапісам. Гэта тыя ж бандыцкія маскі рускіх хамаў і забойцаў, якія я і маё пакаленьне бачылі 60 і больш гадоў таму пры арганізацыі калгасаў, пры зьдзеку над сялянамі, на камуністычных партыйных мерапрыемствах. Тая ж банда дрэняў, падонкаў, сволачаў, ілгуноў і падлюг, што і тады, толькі без камуністычных лёзунгаў і тэрміналогіі, і той жа хамскі “русскі язык”, нсычананы матам і брыдотнымі словамі. Цяпер мы бачым гэтую арду забойцаў у натуральным выглядзе, голымі, без камуністычнага адзеньня і ідэалагічнага прыкрыцьця. Тут, бадай што, галоўны пазнавальны для грамадзтва вывад, які наглядна выявіла руская агрэсія супраць Украіны і рускае ганьбаваньне ўсяго сьвету. Людзі ўбачылі маскоўскую арду ў яе натуральным рускім выглядзе без прыдуманых ідэйных парасонаў і слоўнага зацямненьня. Вось яны гэтыя перакошаныя морды на ўвесь экран. Д’ябал ськінуў маску і зноў пагражае ўсяму сьвету. Але гэтым разам дні яго палічаныя. Перамога будзе за вольнай Украінай і вольнай Беларусяй. Стоячы пад гэтым Лошыцкім Крыжам у памяць беларускіх пакутнікаў, забітых маскоўцамі ў гэтым месцы, усьвядомім сабе, што мы, беларусы, мусім сур’ёзна рыхтавацца да супраціўленьня пуцінскай маскоўскай ардзе. Сьветлая будучыня незалежнай Беларусі будзе наша. Верма ў нашу беларускую перамогу. Слава Радзіме! Зянон Пазьняк 10/11/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |