Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гуртавацца трэба вакол роднай, мовы, культуры, дзяржавы

(Лістападаўскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

16 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту – “Выпрабаваньні часу”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы адзначылі, што распачаўся якасна новы пэрыяд у гістарычным разьвіцьці Беларусі. Крызісныя зьявы сьведчаць аб тым, што недалёкі ўжо час абвалу маскоўскай імпэрыі і канчатковага вызваленьня паняволеных народаў. Зьдзіўляе ўпартасьць, зь якою Крэмль імчыць імпэрыю ў катастрофу, якая закончыцца ліквідацыяй крамлёўска-лубянскага рэжыму. Вельмі важна, каб беларускі народ не патрапіў у крывавы разлом гэтых тэктанічных падзей. Каб беларусаў ня кінулі ў якасьці расходнага матэр’ялу на вайну дзеля паратунку варожай імпэрыі. Менавіта таму ўсе патрыёты Бацькаўшчыны павінны пашыраць праўдзівую інфармацыю пра расейскую агрэсію супраць Украіны, пра становішча ў нашай дзяржаве, каб пераконвалі людзей, што гуртавацца трэба вакол сваёй роднай культуры, мовы, нацыянальнай дзяржавы. Менавіта гэта ёсьць гарантыяй нашай цяпершчыны і будучыні.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра адчайнае становішча многіх беларускіх сем’яў, якія ня маюць сродкаў для існаваньня, ня могуць забясьпечыць сваіх дзяцей. Сотні тысячаў беларускіх работнікаў вымушаныя ехаць на рабскую працу ў Расею. Людзі называюць гэтыя месцы “приисками Путина”. Калі раней на рабскіх працах у Расеі можна было сапраўды зарабіць тысячу даляраў і больш, і, калі пашэнціць, прыехаць дахаты з гэтымі грашыма, то цяпер назіраюцца новыя зьявы. Беларускіх рабоў у Расеі селяць у асобных бараках і трымаюць фактычна на казарменным становішчы, пад жорсткім кантролем. Іх кормяць і даюць месца для сну, але прымушаюць працаваць па 12 гадзін у суткі за нізкія заробкі, роўныя заробкам у Беларусі. Расея перастае быць крыінцай высокіх заробкаў, ва ўсім адчуваецца эканамічны крызіс у імпэрыі. Яшчэ сябры адзначылі, што зь цягам часу ўсё больш беларусаў пачынаюць знаходзіць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва Украіне і разумець, што там адбываецца. Людзі выходзяць з шоку, выкліканага расейскай гёбэльсаўскай прапагандай, і задаюцца пытаньнем: “Як мы маглі верыць у гэтую маскоўскую хімеру?!” Усім зразумела, што час працуе на Украіну, на ўсе змагарныя народы.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
16 лістапада 2014 г.

16/11/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2014
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024