Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ЛІСТАПАД. СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН Дарагія землякі, дарагія беларусы! 27/11/2014 › Навіны Юры Беленькі: Гэта прысуд за маю палітычную дзейнасьць (відэа) 17 лістапада Першамайскі раённы суд г. Менску прысудзіў штраф у 3 мільёны беларускіх рублёў сп. Юры Беленькаму, выканаўцу абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. 27/11/2014 › Навіны Каля 70% супрацоўнікаў Службы бясьпекі Украіны зьяўляюцца агентамі Крамля. 27/11/2014 › Навіны Цытата дня: Клоўн прадстаўляў Беларусь Цытуем “белрэдакцыю” Радыё Свабода: “У Празе на канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-годзьдзю Аксамітнай рэвалюцыі, сабраліся дысыдэнты 1980-х гадоў, дзейнасьць якіх была лякаматывам падзеньня камунізму ва Ўсходняй Эўропе, а таксама цяперашнія актывісты, якіх падзеі 25-гадовай даўніны натхнілі на актыўную дзейнасьць дзеля адстойваньня дэмакратыі”. 27/11/2014 › Навіны Такім чынам ён для іх «прэзыдэнт». Яны доўга круціліся, як вуж на патэльні. Выкарыстоўвалі розныя амаль-эўфэмізмы, спрабавалі “захаваць твар” і г.д. І вось настаў час, калі яны ўрэшце “здаліся” і перасталі прыкідвацца прынцыповымі. 27/11/2014 › Навіны Героі Савецкага Саюза па 100 рублёў Быў такі дасьціпны габрэйскі анэкдот савецкіх часоў. Адзін масквіч патэлефанаваў другому, які працаваў у міністэрстве, і выказаў жаданьне быць пахаваным каля Крамлёўскага мура. 27/11/2014 › Навіны Генэрал “захварэў” пасьля атрыманьня позвы ў пракуратуру Першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны генэрал-маёр Віктар Назараў сімулюе хваробу. Такое меркаваньне выказаў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў у Фэйсбуку. 27/11/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |