Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Генэрал “захварэў” пасьля атрыманьня позвы ў пракуратуру Першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны генэрал-маёр Віктар Назараў сімулюе хваробу. Такое меркаваньне выказаў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў у Фэйсбуку. “Здаровы генэрал Назараў забраў шпітальную палату ў параненых жаўнераў! Раптам цяжка захварэў. Яшчэ раніцай ён хадзіў на сваіх нагах, усё было добра. А потым сьледчы Галоўнай ваеннай пракуратуры ўручыў яму падозру ў зьдзяйсьненьне злачынства – ён павінен адказаць за Іл76 у Луганску. Назараў падпісаў, зразумеў, што яму прыйдзецца сесьці ў СІЗА на пэрыяд сьледства, бо сьледчы патрабуе арышту, і цяжка-цяжка захварэў”, — упэўнены Бутусаў. На думку журналіста, генэрал атрымаў даведку аб хваробе і адмаўляецца браць удзел у працэсуальных дзеяньнях. “Яму выдзелілі асобную палату-люкс у вайсковым шпіталі на Пячорску! Здаровы генэрал ухіляецца ад адказнасьці ў шыкоўнай палаце, куды чамусьці не разьмясьцілі сапраўдных параненых! Ганьба такая!” – абурыўся Бутусаў. Ваенная пракуратура Украіны падазрае генэрал-маёра Віктара Назарава ў службовай нядбайнасьці, якая прывяла да гібелі 49 украінскіх дэсантнікаў у састрэленым тэрарыстамі пад Луганскам Іл76 уначы з 13 на 14 чэрвеня 2014 г. 19.11.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/ZHurnalist-Butusov-General-uklonyaetsya-ot-otvetstvennosti-v-shikarnoy-palate-kuda-pochemu-to-ne-razmestili-nastoyashchih-ranenyh-52047.html 27/11/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |