Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Цытата дня: Клоўн прадстаўляў Беларусь Цытуем “белрэдакцыю” Радыё Свабода: “У Празе на канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-годзьдзю Аксамітнай рэвалюцыі, сабраліся дысыдэнты 1980-х гадоў, дзейнасьць якіх была лякаматывам падзеньня камунізму ва Ўсходняй Эўропе, а таксама цяперашнія актывісты, якіх падзеі 25-гадовай даўніны натхнілі на актыўную дзейнасьць дзеля адстойваньня дэмакратыі”. Хто ж прадстаўляў нашу Беларусь на гэтым юбілейным форуме? А прадстаўляў яе вядомы З. Дашкевіч. Цытуем сьледам за РС каронны фрагмэнт яго прамовы на форуме: “Я зьвяртаю ўвагу на такі біблейскі прыклад. Калі прыйшоў Ісус Хрыстос прапаведаваць — першыя, хто яго прызнаваў на зямлі, былі дэманы. Не прарокі, не начытаныя людзі, а дэманы”. (І г.д., канец цытаваньня). Асоба, вядомая сваёй неадукаванасьцю і цьмянай палітычнай біяграфіяй, выступіла гэтым разам у амплуа “багаслова”. Што ж, бывае. Сытуацыю зьмякчае толькі адзін факт: тэксьцік прамовы “багаслову” накрэмзалі нейкія іншыя аўтары. Яно б можа і няхай сабе, але паўстае пытаньне: хто за гэтым стаіць? І яшчэ: каму выгадна, каб на міжнароднай арэне сярод сапраўдных змагароў за волю сваіх народаў засьвяціўся менавіта гэты кадр? Можна спытацца, як пыталіся лукашысты ў 1994 годзе: “А кто, еслі не он?!” Калі казаць сур’ёзна, то на юбілей Аксамітнай рэвалюцыі павінен быў бы паехаць ад Беларусі наш нацыянальны герой Чалавек Сьцяга Сяргей Каваленка. Магла б паехаць дачка героя-фронтаўца Уладзімера Плешчанкі (1948-2006), якая б расказала сьвету пра бацьку і нашае нацыянальнае змаганьне. Не, паслалі клоўна… Зрэшты, чаму не паслалі ў Прагу прапіяранага апазыц-маладзёна П. Вінаградава? Цікава ўсё ж, хто за гэтым стаіць? Каму выгадна прадставіць змагарную Беларусь менавіта ў такім сьвятле, такімі пэрсанажамі? Людзі паглядзяць, паслухаюць і могуць падумаць, што мы ўсе такія. Сяргей Камароўскі 27/11/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |