Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крымінальная безадказнасьць

Калі пан Валодзін кажа, што без Пуціна ня будзе Расеі, трэба разумець, якую Расею ён мае на ўвазе. Сапраўды, рашысцка-фашыстоўская “Расея”, якую так палюбіла крамлёўская кліка, якой кіруе паразітычная крымінальная алігархія, мае мала шансаў выжыць без Пуціна. Далей...

4/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Віктар Шандаровіч: Наверсе дапілоўваюць рэшту…

Україна, “Наваросія”, ворагі-піндосы, разбэшчаная гейропа і расейская загадкавая духоўнасьць – гэта ўсё проста спроба адцягнуць “вялікі народны калектыў патрыятычнага танца” – ад лічбаў на табло на расейскіх абменьніках. Далей...

4/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Дзяды-2014 у Менску

013-3f.JPG
2 лістапада на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сотні людзей прышлі ў цэнтар нашай сталіцы, каб ушанаваць памяць Дзядоў. Людзі прайшлі шэсьцем праз горад пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, несьлі таксама сьцягі Украіны і крыжы. Далей...

2/11/2014 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Не забівайце самых сябе

Дарагія сябры, дарагія землякі-беларусы! Вітаю ўсіх у сьветлы дзень Дзядоў, Дзень Памяці нашых продкаў, Дзень Задушны.

У гэты сьвяты Дзень у гэтым трагічным і сьвятым месцы – у Курапатах – мы зьвяртаемся ў нашай памяці да ўсіх тых нашых продкаў, што загінулі за Беларусь, за наш народ, за нашу будучыню. У гэты Дзень мы адчуваем адзінства душ тых, што жывуць, і тых, што былі забітыя тут у часы расейска-савецкага генацыду. Слава героям і вечная памяць расстраляным людзям!

Усе нашыя ахвяры – гэта вынік бясконцай вайны з варварскім усходам. Далей...

2/11/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2014
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024