Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Кіруючы рэжым сфабрыкаваў у лістападзе тры судовыя справы супраць Юры Адамавіча Беленькага і тым самым супраць Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Цынічны характар фабрыкацыі паказвае, што сьпешна выконваецца палітычны загад, які паходзіць, магчыма, з-за межаў Беларусі. Сутнасьць справы. У пачатку лістапада КХП–БНФ традыцыйна адзначала Дзяды. 2-га лістапада – мэмарыяльнае шэсьце ў Курапаты і мэмарыяльны мітынг ў Курапатах і 9-га лістапада – мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцу. Колькасьць удзельнікаў у межах 1000 асобаў у Курапатах і ў межах 50-ці асобаў у Лошыцы. Мэмарыяльныя мерапрыемствы афіцыйна дазволеныя ўладамі, зь якімі пад відэазапіс удакладнены ўсе аспэкты мерапрыемстваў, і якія бездакорна выкананыя арганізатарам. Бездакорнасьць пацьвярджаецца адсутнасьцю заўваг з боку назіральных ворганаў парадку у тым ліку і праваабарончых арганізацыяў. Жалобнае шэсьце і адзначэньне памяці ў Курапатах адбыліся традыцыйна. Парадак, чысьціню і нават медыцынскае абслугоўваньне (яно не спатрэбілася) як заўсёды забясьпечыў арганізатар па дамоўленасьці з уладай (што зафіксавана на відэазапісе Менгарвыканкама). Арганізатарам зьяўлялася КХП–БНФ. Адказны за мерапрыемства Юры Беленькі. 12-га лістапада Юры Беленькага па павестцы выклікалі ў міліцыю. На яго склалі адразу тры пратаколы. Абвінавачваньне — незаключэньне дамовы з уладамі аб забесьпячэньні парадку, медслужбы і пажарнай аховы мерапрыемства і, адпаведна — неаплата гэтага. І гэта нягледзячы на тое, што Менгарвыканкамам нават не было прынята рашэньня аб аплаце. Далей усё ідзе па натоптанай яшчэ ў 30-х гадах (і праторанай цяпер існуючым рэжымам) дарожцы. Ніякія довады, улікі, факты, сьведчаньні, доказы, неадпаведнасьць абвінавачаньня закону не прымаюцца пад увагу. Рэжымны суд прымае зададзенае абвінавачаньне і робіць зададзены прысуд, разумеючы незаконнасьць, але не вагаючыся і не чырванеючы. Такая ёсьць схема рэпрэсіяў з выкарыстаньнем фармальна-судовай машыны. Асуджалі нават глуханямых за “выкрыкі супраць прэзыдэнта”. Адпаведна суд Першамайскага раёна г. Менска, які адбыўся 17 лістапада над Юры Беленькім, праігнараваў факт, што Гарвыканкам не прыняў афіцыйнага рашэньня аб аплаце за ахову парадку, медыцыну і іншае, але дамовіўся з адказным за мерапрыемства, што арганізатар забясьпечаць тое сваімі сіламі. Гэта адлюстравана на відэазапісе Менгарвыканкама, які быў прадэманстраваны суду. Тым ня менш у пастанове суда адсутнічае нават упамінаньне пра відэазапіс. Суд нібы не заўважыў што ва ўсёй сфабрыкаванай справе цалкам адсутнічае склад парушэньня. (Нагадаем яшчэ раз, што Юры Беленькі ёсьць толькі адказны за мерапрыемства, арганізатарам зьяўляецца КХП–БНФ.) Тым ня менш суд (суддзя Анастася Папко) прысудзіў спадару Беленькаму “як арганізатару” штраф у суме трох мільёнаў рублёў (каля 300 даляраў). Наступны заплянаваны суд Ленінскага раёна адбыўся 28-га лістапада (за шэсьце ў Лошыцу) па той жа схеме і прысудзіў спадару Беленькаму (суддзя Марына Запасьнік) штраф у 4,5 мільёна рублёў (стаўка расьце). Чарговы суд расправы згодна пляну рэжыма чакаецца 3-га сьнежня. Прыдумаць нічога не змаглі, таму судзіць Юры Адамавіча зьбіраюцца паўторна за адно і тое ж мерапрыемства — Дзяды 2-га лістапада, — падзяліўшы яго на дзьве часткі: мэмарыяльнае шэсьце па Менску і мэмарыяльны мітынг ў Курапатах, які фармальна на тэрыторыі Менскага раёна. Казаць пра тое, што гэта ўсё незаконна, што за адно і тое ж мерапрыемства ня судзяць двойчы, казаць такое ў гэтай зоне — няма сэнсу, бо тут машына, якая працуе бяз уліку заканадаўства і права. На гэтых прыкладах зноў зьвяртаем увагу, што такое можа адбывацца толькі тады, калі грамадзтва існуе пад уладай акупацыйнай палітыкі, калі права ня дзейнічае, а бачнасьць судовай сістэмы выкарыстоўваецца для рэпрэсіяў супраць ідэалагічных, палітычных, культурных і этнічных апанэнтаў. Нам стаў вядомы ўжо ўвесь план палітычнага перасьледу супраць нашай Партыі і яе кіраўніцтва. На трэцім незаконным судзе над Юры Беленькім задуманы прысуд з заключэньнем яго пад арышт на нявызначаны тэрмін. Гэта зноў жа будзе незаконна, бо на папярэднія прысуды пададзеныя касацыйныя скаргі. Але на тое загадана не зьвяртаць увагі. Пасьля праштампоўкі касацыйнага суду (якому загадана пакінуць прысуды) рэжым узбуджае крымінальную справу (па суме папярэдніх судоў) і заключае спадара Беленькага ў турму на максімальны тэрмін, у працягу якога лідэра Партыі павінны будуць старацца зламаць, зьнішчыць псіхічна і фізічна. Рэжым і яго сюзэрэны ў Маскве ведаюць пра палітычны вопыт, адукацыю, інтэлект і прафэсійнае разуменьне працэсаў спадаром Беленькім і рэпрэсіі супраць яго (а ў 2000 годзе спроба забойства) невыпадковыя. Юры Беленькі зьяўляецца дэпутатам Незалежнасьці. Паралельна пачынаецца цынічная атака на Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю — БНФ. Планы ўнікальныя. “Вяршыня нізасьці”. У бліжэйшы час Партыі выставяць рахункі за жалобныя шэсьці на Дзяды ў межах аднаго мільярда рублёў. Лік ідзе на сотні мільёнаў. Разьлік, што Партыя не аплоціць і тады ўлады яе забароняць. Партыя сапраўды нічога ня будзе плаціць, ня будзе прызнаваць вымагальніцтва і рабаўніцтва (нават калі б мела грошы). Падсумоўваючы інфармацыю аб гнюснасьці, якая творыцца і плянуецца, мы, кіраўніцтва КХП–БНФ, ад імя Партыі заяўляем, што мы не баімся ніякіх псэўда-судоў і ніякой рэпрэсіўнай камэдыі, якую разыгрываюць перад намі. Мы ведаем, што гэтаму 1 сьнежня 2014 г. 1/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |