Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Праблемы Італіі 13 лістапада 2014 г. нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” напісала з Рыма. На ўсходняй ускраіне горада мясцовыя жыхары на працягу чатырох дзён трымалі ў аблозе вялікі іміграцыйны цэнтар. Яны абвінавачваюць імігрантаў у прастытуцыі і распаўсюдзе наркотыкаў. Людзі кідалі камяні ў шыбы і падпалілі сьмецьце перад уваходам у цэнтар. Паліцыя тэрмінова эвакуіравала 45 дзяцей з цэнтру. Наш камэнтар: Наплыў сотняў тысячаў імігрантаў з экзатычных краін стаміў эўрапейцаў. Гэта вядзе толькі да нянавісьці і дэстабілізацыі ўсіх сэктароў жыцьця ў Эўропе. Алесь Хадасевіч Дык чаму ж…? 13 лістапада 2014 г. дацкая газэта “Berlingske” апублікавала інтэрв’ю з амбасадарам Украіны ў Даніі Андрыем Біручэнкам. Амбасадар заявіў, што Расея настолькі ж небясьпечная для Захаду, як Ісламская Дзяржава. І спытаўся: “Дык чаму ж вы не дапамагаеце нам зброяй для абароны?” Наш камэнтар: Па ўсім бачна, што змагарная Україна мае сапраўдных дыпламатаў-патрыётаў, зусім не падобных на лукашыстоўскіх “послов” – выканаўцаў волі акупанцкай Масквы. Маўчаньне травы 13 лістапада 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала: “Беларусь будзе ўзмацняць свае эканамічныя адносіны з Захадам, калі канфлікт ва Украіне будзе працягвацца. Гэта заявіў беларускі міністар гаспадаркі Мікалай Снапкоў прэсавай агенцыі АР”. Гэтую заяву Снапкоў зрабіў у Лёндане, на канфэрэнцыі па інвэстыцыях. Наш камэнтар: Вось дык навіна! Вось дык логіка! Значыць, вайна супраць Украіны – добра, бо дае Беларусі накірунак на Захад. Гучыць дастаткова кур’ёзна, але журналісты чамусьці не спыталіся ў тав. Снапкова пра гэты кур’ёз. Яны ніколі не пытаюцца ў прадстаўнікоў васальнага рэжыму РБ пра мімікрыю рэжыму. Зрэшты, не пытаюцца і не паведамляюць і пра ўсё астатняе – пра зьнішчэньне беларускай мовы і культуры, перасьлед патрыётаў і г.д. Дурні у сваёй краіне 15 лістапада 2014 г. бэльгійская газэта “De Standaard” напісала з Нідэрляндаў. У горадзе Гоўда распачаліся традыцыйныя перадкалядныя сьвяткаваньні. На цэнтральнай плошчы зьявіліся акцёры ў касьцюмах і грыме: пэрсанажы народнага фальклёру, сярод іх Чорны Піт (акцёр, загрыміраваны пад нэгра). На плошчы пачаліся сутычкі паміж прыхільнікамі Чорнага Піта і праціўнікамі. Паліцыя затрымала 19 чалавек. На фота бачна, як мясцовы афрыканец імпэтна дзейнічае супраць казачнага пэрсанажа, яго хапае і затрымлівае паліцыя. Бачны транспарант – “Чорны Піт – гэта расізм”. Наш камэнтар: Вось чым занятае “мульцікультурнае” грамадзтва Нідэрляндаў. Вось чым занятая лібэральная Эўропа. Чужынцы (зь нідэрляндзкімі пашпартамі ў кішэнях) дыктуюць мясцоваму народу, як ім сьвяткаваць свае традыцыйныя сьвяты. *** Тэрарысты “ДНР” расстрэльваюць людзей У суботу, 8 лістапада, у Шахцёрску прадстаўнікі незаконных узброеных фармаваньняў, што дзейнічаюць на тэрыторыі горада, расстралялі дом сям’і бізнэсоўца Галыгі. Пра гэта паведамляюць “Новости Донбасса”, спасылаючыся на ўласныя крыніцы. Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/SMI-V-SHahterske-terroristy-DNR-rasstrelyali-biznesmena-i-ego-semyu-za-otkaz-platit-vzyatku-50567.html 12/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |