Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Хацелі б “атракцыёну” на сьвятых магілах 27 лістапада Радыё Свабода дала слова шэрагу незадаволеных асобаў, у асноўным маладога і вельмі маладога ўзросту. Яны незадаволеныя (разам зь “белрэдакцыяй” РС) тым, што “вандроўкі па мясьцінах Слуцкага паўстаньня год ад году зьбіраюць аднолькава мала людзей”. “Незадаволеныя” навыперадкі выказваюць свае “творчыя прапановы”, адна адной “круче”, а РС даволі маштабна публікуе іх. Прапановы наступныя. “Далучэньне да сьвяткаваньня новых, нечаканых людзей” (А.Хадановіч з ПЭН-цэнтру). “Трэба зьменшыць колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў і адмовіцца ад агрэсіўнай партыйнай рыторыкі” (вандроўнік-маладзён А. Рудак). “Стварыць кампутарную гульню пра Слуцкі збройны чын” (музыка З. Вайцюшкевіч). Самы культурны зь іх па вызначэньню, безумоўна, культуролаг М. Жбанкоў: “Людзі стаміліся ад ідэалагічнага ціску, ім патрэбны атракцыён”. Даўненька не было такога зладжанага “шматгалосься” на тэму прафанацыі сьвятога. Даўненька мы ня бачылі ў “дэмСМІ” такой “мазгавой атакі” з боку “маладога пакаленьня”. Адказаць хацелася б толькі на прапанову літработніка А. Хадановіча. Калі яму падабаецца, то няхай ён да сябе ў хату прыводзіць “новых, нечаканых людзей”. Такіх людзей шмат у розных месцах, кшталту базараў і вакзалаў. Нечаканасьці будуць забясьпечаныя, жонка літработніка і жыхары суседняй кватэры будуць у захапленьні. Наступныя тры “прапановы” не паддаюцца тлумачэньню, гэта ёсьць прадукт звыродлівай фантазіі. Ну, хіба што пра кампутарныя гульні замест патрыятычных шэсьцяў і мітынгаў – гэта проста сцэнічная недалёкасьць аўтара. Арганізатары публікацыі хочуць падаць гэты набор як “голас маладога пакаленьня, якое шукае новых формаў”. Дык “новыя формы” ужо ўсе бачылі: Femen і Pussy Riots, напрыклад. Тады ў наватары трэба будзе запісаць таксама й двух расейскіх маладзёнаў, якіх фронтаўцы колькі гадоў таму злавілі ў Курапатах, калі тыя ламалі сьвятыя Крыжы на магілах пакутнікаў. Нават цяперашні рэжым быў вымушаны ратаваць гэтых сынкоў акупанцкіх чыноўнікаў і афіцэраў праз амністыю. А пасьля публікацыі ў РС усе павінны зразумець, што “цяпер усё можна” – “ведь аттракцион, ребята!” Што называецца, вялікі дзякуй дэмакратычнай “белрэдакцыі” за гэты карт-бланш. Але іранізаваць, нават змрочна, неяк не атрымліваецца. 28 лістапада адбыўся чарговы суд над Юрам Беленькім. Гэта ўжо другі (з трох заяўленых) адміністрацыйны працэс супраць арганізатара мэмарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах і Лошыцы. Такім чынам улады хочуць не дапусьціць, каб сапраўдныя патрыёты культурна, паводле нашых нацыянальных, хрысьціянскіх традыцый услаўлялі памяць палеглых герояў і пакутнікаў. Узамен прапануецца “атракцыён”. Толькі беларусы разьбяруцца. Шчырыя сэрцы заўсёды будуць на баку таго, каго несправядліва перасьледуюць і абвінавачваюць. У гэтай сытуацыі прафанатары і навязьлівыя цыркачы выглядаюць асабліва непрывабна, да іх не далучацца людзі. Зь імі ўсім усё будзе зразумелым. 12/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |