Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віталь Портнікаў: Пуцін прысьпешвае працэс краху ўласнага рэжыму Якімі будуць дзеяньні Уладзіміра Пуціна на фоне пагаршэньня эканамічнай сытуацыі ў яго ўласнай краіне, працягу падзеньня рубля, абвалу нафтавых коштаў і захаваньня санкцый? Ці пойдзе Пуцін ў наступ альбо, наадварот, пачне згортваць свой наварасейскі праект у спадзяваньні замірыцца з Захадам? На самой справе на гэтыя пытаньні няма адказаў – адказ ня мае значэньня. І справа ня ў тым, што ў расейскага кіраўніцтва няма стратэгічнага плану дзеяньняў, а ў тым, што Пуцін хутчэй рэагуе, чым выбудоўвае сытуацыю. Пуцін ужо ня здольны слушна ацаніць падзеі. Ён робіць памылкі, часам лёсавызначальныя для атачэньня але яны ніколі не прыводзяць да посьпеху. Менавіта Пуцін патрабаваў ад Януковіча жорсткасьці ў адносінах да Майдана. У выніку ягоныя патрабаваньні прывялі да краху крымінальнага рэжыму. Пуцін быў перакананы, што дывэрсанты ў Данецку здолеюць распаліць паўстаньне па ўсяе Усходняй Украіне. У выніку мы сталіся сьведкамі небачанага яднаньня цэнтру, захаду і ўсходу ў супрацьстаяньні шавіністычнай пошасьці. Пуцін не сумняваецца, што акупаваныя тэрыторыі – рычаг для ўтрыманьня Украіны. А ў выніку вызваляе нас ад баласта, фактычна ліквідуючы няўклюдную савецкую індустрыю Данбаса і рассяляючы насельніцтва, якому ўсяроўна не было б што рабіць у месцах пражываньня ў выпадку правядзеньня рэформаў. Пуцін за гэтыя месяцы зрабіў для нас столькі, колькі мы не зрабілі б і за 20 гадоў. Паўстае пытаньне – а чаму? А таму, што Пуцін – не мумія і не кампутар, а жывы чалавек, які працуе з такімі ж жывымі людзьмі. Людзьмі, як правіла, абмежаванымі і малаадукаванымі. І ўжо зразумела -–гэтая навіна нават не 2014-га, а 2004 года – што ніякай розьніцы паміж Украінай і Расеяй і паміж мэнталітэтам людзей, што жывуць у гэтых дзьвюх краінах, Пуцін і яго атачэньне заўважыць проста ня здольныя. Для расейцаў пытаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці – гэта сьвятое. Расея чапляецца за маленькія неабжытыя Курылы, забясьпечваючы наканаваньне на маргіналізацыю і спусташэньне ўсяму Далёкаму Усходу. Расея не захацела нават шукаць мэханізм разводу з Чачэніяй. Хаця самаму нявопытнаму ў палітыцы чалавеку зразумела, што знаходжаньне Чачэніі ў складзе РФ – просты шлях да краху расейскай дзяржаўнасьці ў цяперашнім выглядзе, абвастрэньню міжнацыянальных супярэчнасьцяў, узмацэненьню аўтарытарызма і герантакратыі. Чачэнія “прывязала” да сябе ўсю Расею, і Пуцін верыць, што такім жа чынам Данбас можа “прывязаць” да сябе ўсю Украіну. Аднак гэта няпроста таму, што ўкраінцы ўспрымаюць уласную дзяржаўнасьць ня так, як расейцы. Менавіта таму аддзяленьне Крыму стала перш за ўсё праблемай Крыму, які раптам ператварыўся з паўвыспы ў выспу і ўсяроўна залежыць ад Украіны, а не ад Расеі. А аддзяленьне Данбаса – гэта праблема самога Данбаса. І што б там ні захопліваў Пуцін, ён створыць праблемы толькі захопленым тэрыторыям, а не нашай краіне. Расейцу гэтага ніколі не зразумець. Нават многім выхаваным у савецкіх традыцыях украінцам гэтага ніколі не зразумець. І тым ня менш гэта не працуе. І нішто, што прыдумаў бы Пуцін, ня будзе працаваць. Таму што ён стварае рэцэпты для сьвету, якога не існуе ў рэчаіснасьці. Для сьвету, у якім мы не жывем. Ужо не жывем. У Пуціна ёсьць адна галоўная задача, зь якой ён цудоўнае дае рады, — самым чыньнікам свайго існаваньня, сваімі бязглуздымі рашэньнямі, сваімі фантасмагарычнымі ўяўленьнямі пра сьвет – даказваць, што дамовіцца зь ім немагчыма. Гэты доказ неабходны для краху расейскай эканомікі і пачатку сапраўднага крызісу ў Расеі. А гэты крызіс неабходны як паветра і нам, і Расеі. Нам – таму што пазбавіць ад агрэсіўнага непрадказальнага суседа зь яго сярэднявечнымі амбіцыямі і дзікунскімі замашкамі. Расеі – таму што толькі гібель яе эканомікі, відавочная для кожнага грамадзяніна гэтай маргінальнай краіны, якая так і не сталася сапраўднай дзяржавай за час пасьля краху СССР, дапаможа перайсьці да перафарматаваньня самой расейскай дзяржаўнасьці і зьяўленьню на месцы цяперашняга пачварнага рэжыму сапраўднай кіраўнічай структуры, дэцэнтралізаванай і якая б прадаставіла рэгіёнам і народам Расеі максімальныя правы і магчымасьці. Без такога перафарматаваньня Расеі наканаваныя дзесяцігоддзі ўпадку, войнаў, канфліктаў, тэрарыстычных актаў і тэхнагенных катастроф, небясьпечных як для яе жыхароў, так і для суседзяў гэтай краіны. Менавіта таму Пуцін, які ўжо выканаў ролю прысьпяшальніка працэсу сасьпяваньня сучаснай украінскай палітычнай нацыі, зараз адыгрывае ролю прысьпяшальніка працэса краху ўласнага рэжыму і пачатку пераменаў у самой Расеі. Безь яго мы не далі б рады. 17.12.2014 20/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |