Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Суд над Беленькім перанесьлі на 24 сьнежня Разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Менскага раёну супраць намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага зноў перанесены. Чарговае пасяджэньне адбудзецца 24 сьнежня а 10 гадзіне. На палітыка быў складзены пратакол за парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства — мітынгу ў Курапацкім лесе на Дзяды 2 лістапада. Разгляд справы пачаўся 3 сьнежня і быў адкладзены на 17 сьнежня, бо на працэс не зьявіліся сьведкі-міліцыянты, якія займаліся аховаю правапарадку падчас мітынгу. Сёньня ў судзе паведамілі, што судзьдзя Ткачук, які пачынаў разгляд справы, захварэў, і прызначылі іншага судзьдзю, які таксама перанёс працэс. «Нечакана суд зноў перанесьлі. Маглі б прыняць рашэньне, як гэта рабілі Першамайскі і Ленінскі суды гораду Менску, не зважаючы на рэальны стан рэчаў і доказы. А тут такое адчуваньне, што судзьдзя, які пачынаў працэс, захварэў, а другі судзьдзя не захацеў, бачачы дохласьць гэтай справы, браць на сябе адказнасьць. Ён знайшоў фармальную падставу, каб паседжаньне перанесьці і каб пастанову выносіў той судзьдзя, які пачынаў. Бо справа абсалютна відавочная: ніякіх парушэньняў з майго боку не было, і справа мусіла быць закрытая на першай хвіліне. Бо на мяне складзены пратакол як на арганізатара масавага мерапрыемства, а арганізатарам была юрыдычная асоба — КХП-БНФ. Гэтага, на жаль, не адбылося, але нейкая нэрвовая рэакцыя была заўважаная», — апавёў Юрась Беленькі карэспандэнту Свабоды. Гэта трэцяя адміністрацыйная справа, заведзеная на Юрася Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсьця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2 і 9 лістапада адпаведна. Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка агулам на 7,5 мільёна рублёў за шэсьце ў Курапаты і Лошыцу. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/sud-nad-bielienkim-pieraniesli-na-24-snieznia/26749273.html 20/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |