Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АЙЧЫНА ВЕЧНАЯ

owiecna2-jpg.JPG

У чацьвер 18-га сьнежня ў Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі ў Варшаве) адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Зянона (Зянона Пазьняка) ,,Ojczyzna wieczna”. Гэта пераклады ягоных вершаў з кнігі «Дарога» (2007), зробленыя польскай паэтэсай Ірэнай Грынцэвіч. Тут каля ста фатаграфіяў аўтара (кніга – сымбіёз фатаграфіяў і вершаў) і 650 вершаваных перакладаў па-польску, плюс яшчэ каля 50-ці перакладаў, зьмешчаных у дадатку. Там пераклады Адама Паморскага, Рамуальда Мячкоўскага, Чэслава Сэнюха, апублікаваныя ў пэрыядычных выданьнях. Зьмешчаныя таксама пераклады, зробленыя Валеры Буйвалам па-італьянску з кнігі артыкулаў і вершаў З. Пазьняка, выдадзеных у Італіі. На вечарыне прысутнічалі ў асноўным студэнты-каліноўцы і беларусы Варшавы.

Адзначана, што пераклады Ірэны Грынцэвіч дакладныя і максымальна набліжаныя да арыгіналу з разуменьнем духа і кантэксту творчасьці аўтара.

Зянон Пазьняк чытаў свае вершы па-польску і па-беларуску, адказваў на пытаньні
слухачоў па праблемах літаратуры і палітыкі.

Пазьняк лічыць, што паэзія, літаратурная творчасьць сістэмна не сумяшчальныя з палітыкай, хаця магчымыя. Уся праблема ўпіраецца, практычна, у вольны час, неабходны для творчасьці, бо палітыка забірае чалавека цалкам. Творы, якія піша палітык Пазьняк і паэт Зянон, створаны ў выхапленым часе ад сну, ад жыцьцёвых практычных клопатаў, скарыстаны ў паездках, у самалёце, ў дарозе і па дарозе. Гэта, як бы не сістэмны працэс, але, як ня дзіўна, тут і ёсьць тое сваістае ўладкаваньне, якое дае штуршок аўтаномнай сьвядомасьці, нацэленай на творчасьць у прапанаваных абставінах.

Аўтар сцьвярджае, што нацыянальны палітык-паэт ў Беларусі і ўвогуле ва Ўсходняй Эўропе – ўсюды, дзе сягае руская шпіёнская сетка, руская гёбэльсаўшчына, «пятая калона» і дзікая маскоўская прапаганда — наражвае сябе сваёй творчасьцю на дадатковую нянавісьць і абылганьне. Нават геній літаратуры ўсіх часоў, калі б такі зьявіўся ў палітыцы ў Беларусі і ва Ўкраіне, кажа Пазьняк, будзе абплёваны ардой на усходзе і ейнай агентурай у нашых дзяржавах, творчасьць і асоба яго будуць перакручаны, згаджаны, збэшчаны, затаптаны а імя сплюгаўлена і абылгана. Мы ж памятаем як гэтая нелюдзь плюгавіла імя вялікага Быкава. Гэта будзе ўвесь час, лічыць Пазьняк, пакуль існуе антычалавечая імпэрская палітыка і руская арда на ўсходзе, што вядзе вайну супраць культуры нашай ліцьвінска-беларускай цывілізацыі.

У заключэньне Зянон Пазьняк чытаў свае вершы 80-х гадоў з кнігі «Глёрыя Патрыя», якія за часы СССР былі напісаны ім «у шуфляду» і выдадзеная толькі ў 2000 годзе. Цікава, што яго патрыятычны верш таго часу «На Грунвальд» фронтаўскія барды сьпявалі на мітынгах і пікетах пад гітару і агітавалі змагацца за Беларусь.

19 сьнежня 2014 г. Генадзь Кулеш

20/12/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2014
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024