Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Юрася Беленькага трэці раз аштрафавалі за Курапаты Агульны штраф Беленькаму па выніках трох судоў за сёлетнія жалобныя акцыі ў Курапатах і Лошыцы склаў 11 мільёнаў 250 тысяч рублёў. Суд Менскага раёну прысудзіў сёньня намесьніку старшыні КХП-БНФ Юрасю Беленькаму штраф у памеры 25 базавых велічыняў — 3 750 000 рублёў. На палітыка быў складзены пратакол за парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства — мітынгу ў Курапацкім лесе на Дзяды 2 лістапада. Разгляд справы пачаўся яшчэ 3 сьнежня, але некалькі разоў быў пераносіўся. Судовы працэс вёў судзьдзя Ігар Іглікаў. «Суд прайшоў у штатным рэжыме, як і два папярэднія за акцыі на Дзяды. Але ў самым канцы я не ўтрымаўся і сказаў суду, што апроч юрыдычнага аспэкту трэба ўлічваць і маральны — „Там людзей нявінных пазабівалі, мы ідзем памянуць, а з нас за гэта грошы бяруць“. Я разумеў, што мне гэта можа пашкодзіць, але ня мог стрымацца. Судзьдзя нават вочы на мяне не падымаў, гледзяў толькі ў свае падрыхтаваныя запісы», — апавёў Юрась Беленькі Радыё Свабода. «Мне нават незнаёмыя людзі кажуць, што гэтыя суды адбываюцца за мае вострыя выступы на мітынгах. Я думаю, так яно і ёсьць. Ідзе помства за палітычную актыўнасьць, за тое, што праўду кажам. Дык вось каб хоць такую дробную пакасьць робяць», — дадаў палітык. Гэта трэцяя адміністрацыйная справа, заведзеная на Юрася Беленькага за арганізацыю дазволеных уладамі мітынгу і шэсьця ў Курапаты і Лошыцкі Яр 2 і 9 лістапада адпаведна. Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка на 7,5 мільёна рублёў за шэсьце ў Курапаты і Лошыцу. Штраф па выніках трох судоў складае 11 250 000 рублёў. Юрась Беленькі запэўніў, што суды і штрафы ня будуць перашкодай для таго, каб праводзіць аналягічныя мітынгі і шэсьці ў наступным годзе. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/jurasia-bielienkaha-treci-raz-astrafavali-za-kurapaty/26760057.html 24/12/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |