Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зьвер здыхае і нішчыць. Ратуйма культуру, кнігі і мову. Студзеньскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 11 студзеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту – “Новыя ўмовы – новыя вызваньні”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы адзначылі, што назіраюцца палітычныя і сацыяльна-эканамічныя працэсы, якія нагадваюць 1991 год. Вядома, да чаго прывялі тады гэтыя працэсы – да першай стадыі развалу расейскай імпэрыі. Назіраньні сапраўдных аналітыкаў сьведчаць аб тым, што зараз разгортваецца другі і апошні этап таго ж развалу. Калі ў 1991 годзе беларускім патрыётам-фронтаўцам удалося забясьпечыць утварэньне нашай нацыянальнай дзяржавы, то цяперашні этап павінен прывесьці да канчатковага афармленьня Беларусі як дэмакратычнай, сувэрэннай, нацыянальнай, эўрапейскай дзяржавы і назаўжды вывесьці нашую радзіму зь небясьпечнай сфэры згаданай імпэрыі. Нават многія з рэжымнай намэнклатуры РБ зразумелі глыбіню і неабарачальнасьць гэтых працэсаў і шукаюць цяпер забесьпячэньня сваёй будучыні ў дэмакратычнай Беларусі. Яны маюць значна большую інфармацыю (чым у цэлым беларускае грамадзтва) аб тым, які крымінальны хаос творыцца ў Расеі. Беларускія патрыёты прапануюць такім службовым асобам ужо зараз рабіць выбар на карысьць нашай Бацькаўшчыны, нашых нацыянальных інтарэсаў і ўжо зараз пачынаць працаваць дзеля Беларусі, дзеля недапушчэньня маскоўскага захопу нашай краіны. Імпэрскі захоп азначаў бы вялікую бяду для ўсіх беларусаў незалежна ад сацыяльнага і маёмаснага статуса. Сярод іншага маскоўскія акупанты дэманструюць гэта на акупаванай тэрыторыі Украіны, дзе абсалютна ніхто ня мае гарантый захаваньня маёмасьці і нават жыцьця ад акупанцкай усёдазволенасьці і гвалту. Ратавацца трэба разам, усім народам. Але ня верыць спрэпараванай у Маскве хлусьні аб тым, што мясцовы прамаскоўскі рэжым зьяўляецца “гарантам сувэрэнітэту Беларусі”. Асветніцтва, ідэі нацыянальнага адраджэньня, беларускай мовы і культуры, нашай эўрапейскай цывілізацыі – вось што (а не фальшывая фігура прадажнага правіцеля) павінна аб’ядноўваць нас у супраціве захопнікам і ў стваральнай дзейнасьці па нармалізацыі нашага нацыянальна-дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічнага жыцьця. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, што тысячы беларусаў вяртаюцца з Расеі, дзе яны працавалі ў спадзяваньні зарабіць грошай на свае сем’і. Гэтыя людзі расказваюць пра эканамічны развал у Расеі, пра падзеньне рубля і сваё нежаданьне вяртацца ў Расею. Кажуць таксама, што бальшыня з сотняў тысячаў работнікаў-украінцаў ужо выехалі з Расеі – яны вяртаюцца на радзіму, якую трэба абараніць ад ворага і дзе яны бачаць сваю будучыню. Людзі кажуць, што менавіта гвалтоўная каланіяльная залежнасьць ад Расеі, прывязка да гэтай адсталай краіны ёсьць прычынай разгортваньня разбуральнага крызісу ў беларускай эканоміцы. Людзі разумеюць, што трэба вырвацца з імпэрыі, выкарыстаць гістарычны шанс, які дае нам жыцьцё. Сябры распавялі таксама пра працяг разбуральнай антыбеларускай дзейнасьці рэжыму. Па ўсяе Беларусі пашыраецца працэс ліквідацыі бібліятэк у раённых гарадах і мястэчках. Нават у сталіцы і абласных гарадах улады загадваюць пускаць пад нож беларускія кніжныя выданьні (нават 2012 года публікацыі). Імпэрскі зьвер здыхае, але працягвае зьнішчаць беларускую культуру і роднае слова. Але няма будучыні ў імпэрыі гэбізма. Ужо зараз трэба праводзіць мабілізацыю нашага грамадзтва на абарону нашай культуры, тэрыторыі і нашых нацыянальных багацьцяў. Многія людзі ў розных кутках Беларусі вераць, што народная перамога набліжаецца. Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 13/1/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |