Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Правакатар “праявіўся…”

У сувязі з трагедыяй у Парыжы (забойства журналістаў-карыкатурыстаў ісламістамі) праявіўся М. Хадаркоўскі, якога многія расейскія лібэралы на поўным сур’ёзе называюць “совестью России”. “Совесть” зрабіла такі вось запіс-заклік у Сеціве:

«Если журналисты - достойное сообщество, завтра не должно быть издания без карикатуры на пророка.» 19:05 - 7 января 2015
(http://gordonua.com/news/worldnews/Hodorkovskiy-Zavtra-ne-dolzhno-byt-izdaniya-bez-karikatury-na-proroka-60119.html)

Такім чынам, Хадаркоўскі заклікае да ўсеагульнай правакацыі супраць мусульманаў ва ўсіх СМІ. Яму, мабыць, няма чым больш заняцца і як праявіць сябе. Можа ён не разумее, што такія заклікі прыводзяць толькі да нянавісьці, помсты, ахвяраў і разбурэньняў? Так з гэтымі “совестямі” было заўсёды. Яны кідаюць маланкі ў Крэмль, рвуць на сябе дэмцельняшкі, а потым бац! – праяўляюцца “у дэталях”. Напрыклад, такі дэмпатрыярх сярэдняй рукі Нямцоў. Усё кажа гладка і па тэме, проста чалавек-барыкада. А потым усе заўважаюць, як хістаецца пуцінскі рэжым у выніку ваенна-бандыцкай авантуры супраць Украіны, падзеньня курса рубля і панікі сярод маскоўскіх алігархічных элітаў. І Нямцоў (што праўда, зусім безь ніякай аргумэнтацыі) кідае ў інфармпрастору: “Так, крызіс глыбокі. Але рэжым Пуціна пратрымаецца яшчэ гадоў дзесяць…” Ну, як вам жулік?

Бачна, што па сьвістку з Масквы праявіўся і Хадаркоўскі. Калі б цяпер у ісламскім сьвеце (а яшчэ лепш у Заходняй Эўропе) разгарэліся масавыя сутыкненьні, а яшчэ лепш успыхнула б вайна на рэлігійнай глебе, у крызіснай Маскве балявалі б цэлы тыдзень. Усе заходнікі былі б занятыя крывавым супрацьстаяньнем, тэма вайны супраць Украіны адышла б на дальні план. На гэта і разьлічаныя падобныя заклікі і дзеяньні. Гэта называецца правакацыяй.
Сумленныя беларусы стаяць на пазыцыі нашай даўняй нацыянальнай традыцыі талерантнасьці і павагі да культурных і рэлігійных каштоўнасьцяў іншых народаў і цывілізацый.

Сяргей Камароўскі

20/1/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2015
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024