Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Андрэй Піянткоўскі: У Расеі патаньнела гарэлка.. Т.А.: У Расеі сёньня да месца было б здымаць дакумэнтальны фільм “Звычайны пуцінізм”. На гэтую тэму разважае аўтар аднаго з пастоў на вашай старонцы ў Фэйсбуку Вячаслаў Цітоў. Назва перагукваецца з знакамітым фільмам Міхаіла Рома “Звычайны фашызм”. Па-вашаму, “пуцінізм” і “фашызм” можна лічыць сінонімамі? А.П.: Калі я называю рэжым Пуціна фашыстоўскім, мне часта пярэчаць: маўляў, вы ж пішаце артыкулы, свабодна езьдзіце замяжу. Так, градус палітычных рэпрэсій унутры краіны не дасягнуў узроўню гітлерскага фашызму. Але ва ўсіх сваіх публікацыях і інтэрв’ю за 2014 год я падкрэсьліваў, што зьнешняя палітыка Расеі нічым не адрозьніваецца ад зьнешняй палітыкі фашыстоўскай Нямеччыны 30-х гадоў. І гэтаму ёсьць дзіўныя доказы. Напрыклад, знакамітая крымская прамова Пуціна ад 18 сакавіка. Гэта проста рымэйк гітлерскай прамовы з нагоды далучэньня Судэтаў. Тыя ж канцэпцыі: разьяднаная нацыя, нацыянал-здраднікі і, нарэшце, той “русский мир”, які павінен быў бы ўбіраць у сябе ўсе далучаемыя спрадвечныя землі. Гэта поўная аналогія нацыстоўскага германскага рэйху. І гэта ж ня проста рыторыка – яна пацьвярджаецца дзеяньнем: анэксія Крыма, потым так званая “Наваросія”, ядзерны шантаж заходняга сьвету, гібрыдная вайна супраць прыбалтыйскіх краін, якая ўключае штодзённае парушэньне іх паветранай прасторы, выкраданьне вайскоўцаў, арышты караблёў і іншае. Т.А.: Крамлёўскі праект “Наваросія” праваліўся. Пуцін, мабыць, цяпер і сам ня ведае, што рабіць з Данбасам: прызнаваць бясслаўную паразу не ў ягоным характары, далучаць да Расеі Данбас, дзе пад кантролем прарасейскіх баевікоў застаецца толькі невялікая частка тэрыторый, ужо бессэнсоўна… А.П.: Так, бо на пачатку замах у Пуціна быў на восем украінскіх вобласьцяў, каб атрымаць такі вялізны калідор да Прыднястроўя і Малдовы. Але ў шасьці вобласьцях проста не знайшлося ніякай падтрымкі. У частцы Данецкай і Луганскай вобласьцяў з дапамогай засланых дывэрсантаў удалося арганізаваць нейкія тэрарыстычныя акцыі, але ўсе гэтыя “рэфэрэндумы” там выглядалі яшчэ нават больш сьмешнымі, чым крымскі. Акрамя таго, пачынаючы з жнівеня адкрыта ўмяшаліся расейскія рэгулярныя аддзелы. Пуцін разумее, што павышаць узровень ваеннай эскалацыі немагчыма па цэлым шэрагу прычын. Перш за ўсё супраціў украінскай армі, якая расьце і якая стваралася з нуля. Цяпер жа любая сур’ёзная ваенная акцыя, напрыклад, спроба пракласьці калідор да Крыма, абернецца для расейцаў сотнямі, калі ня тысячамі ахвяраў. Т.А.: Але і расейцы ўжо, мабыць, ня будуць глытаць гэтую горкую пілюлю. Адна справа – “Крымнаш” і нейкая далёкая вайна “па выратаваньні братняга народу Данбаса”, іншае – гібель некалькіх тысячаў расейскіх жаўнераў на ўсходзе Украіны, чыйсьціх дзяцей, мужоў. А.П.: У Расеі ўжо дастаткова магутна праявіўся антываенны рух маршамі міра. У верасьнёўскім маршы удзельнічалі 50 тысячаў чалавек. Ніякія прыхільнікі “Наваросіі” такой колькасьці людзей сабраць, зразумела, не маглі. Хаця яны часта спрабуюць праводзіць нейкія мітынгі. У многія гарады Расеі прыходзяць “грузы-200”, і Пуцін разумее, што давядзецца спыняць плынь ахвяраў. Да таго ж Захад яшчэ больш узмоцніць санкцыі, што пагражае Расеі глыбейшым крызісам. Так што ваенная акцыя для яго выключана. Анэксаваць тэрыторыі Данбаса ён ня будзе, яны яму дарма не патрэбныя. Таму ён неяк хоча іх сунуць назад ва Украіну – каб яна іх утрымлівала, а акрамя таго, каб блакаваць шлях Украіны да эўрапейскага разьвіцьця. Але, крывадушна заяўляючы аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны, якая засталася без Крыма, ён ня хоча выводзіць з Данбаса сваіх баевікоў, каб не губляць кантроль над мяжой. Днямі Служба бясьпекі Украіны перахапіла тэлефонную размову нейкага луганскага баевіка, які з захапленьнем распавядаў, як ён сустракаўся зь Медведевым, гэтым “лібэральным душкай”, які яму абяцаў “Грады”, танкі і ваенных спэцыялістаў. Нядаўна на сайце інфармагенства Bloomberg зьявіўся артыкул пра тое, што , паводле прызнаньня некалькіх былых членаў ураду РФ, рашэньне аб анэксіі Крыма прымалася ў сярэдзіне лютага, падчас сочынскай Алімпіяды, на нарадзе Пуціна не з вайскоўцамі, а з так званымі лібэральнымі эканамічнымі экспэртамі – Улюкаевым, Дварковічам і іншымі. Яны запэўнілі Пуціна ў тым, што, калі Захад увядзе снкцыі, эканоміка Расеі будзе здольная іх вытрымаць. Так што на будучым судовым працэсе павінны сядзець ня толькі Пуцін, але і ўсё так званае лібэральнае крыло расейскага ўраду. Т.А.: У Расеі патаньнела гарэлка. Гэта палітычнае рашэньне, як вы мяркуеце? А.П.: Зразумела. Рашэньні, зьвязаныя з коштамі на гарэлку, у нас заўжды палітычныя: адцягнуць насельніцтва ад эканамічных праблем, якія растуць, пакінуўшы два задавальненьня – радвацца зьнешнепалітычным посьпехам правадыра ў тэлевізары і піць танную гарэлку. Я назіраю за сваім уласным бюджэтам, спрабую параўноўваць, наколькі кошты вышэй, чымсьці ў СССР. Мяркую, яны вырасьлі разоў у двесьці. Але калі зыходзіць з сёньняшняй цаны на гарэлку, усталяванай расейскім урадам, то яна па савецкіх мерках каштавала б менш за рубель – прыкладна 80 капеек за пляшку. Гэта фантастыка. Ідзе шчырае спойваньне народу, хаця я ня ўпэўнены, што нашай няшчаснай нацыі яшчэ патрабуецца дадатковая алкагалізацыя. 5.01.2015 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/publications/Piontkovskiy-V-Rossii-desheveet-vodka-Idet-otkrovennoe-spaivanie-naroda-chtoby-otvlech-ego-ot-ekonomicheskih-problem–59338.html 20/1/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |