Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскоўскія акупанты зьбіраюцца паслаць на вайну і сьмерць беларускіх мужчын. Напачатку цытата: «Президент России Владимир Путин подписал 2 января указ «О внесении изменений в Положение о порядке прохождения военной службы». Новая версия документа, опубл икованная на официальном интернет-портале правовой информации, определяет порядок прохождения службы в Вооруженных силах РФ по контракту. Иностранные граждане, проживающие за пределами Российской Федерации и изъявившие желание поступить на военную службу по контракту должны подать соответствующее заявление в военный комиссариат по месту жительства. Согласно тексту указа, «военнослужащие, являющиеся иностранными гражданами, участвуют в выполнении задач в условиях военного положения, а также в условиях вооруженных конфликтов в соответствии с общепризнанными принципами и нормами международного права, международными договорами РФ и законодательством РФ». Правда, в Российскую армию возьмут не всех. Контракт не может быть заключен с иностранным гражданином, имеющим непогашенную судимость. Еще одно необходимое условие для заключения контракта — знание русского языка.» Прызнацца, дзіўна чытаць гэта на фоне “бяскрайніх прастораў Расеі”, 170 мільёнаў яе насельніцтва і шырока распаўсюджанай незанятасьці ў якіх-небудзь вытворчых працэсах вельмі значнай часткі расейскага грамадзтва. Здавалася б, чым яшчэ займацца расейскім мужчынам?! Крымнаш, трэба пашыраць “Русский мир”, у войску абяцаюць апрануць-абуць, даць заробак і пэрспэктыву пэнсіі. Грамадзтва ахоплена статыстычна высокай любоўю да “нацыянальнага лідэра”, ненавідзіць “укропаў” і шэраг іншых “недарэчных зьяваў прыроды”. Адукаваная моладзь хаваецца ад прызыву, уцякае замяжу. Нездаровым танк і ракету не даверыш, і камандзёрам зь імі страшна, у юных крымінальнікаў свой статут. З другога боку, падзеі мінулага году паказалі, што армія і народ Украіны, якія бароняць сваю зямлю і цывілізацыю, разграмілі самыя элітныя аддзелы арміі РФ. Лакальная вайна на Данбасе прадэманстравала, што ў выпадку буйнамаштабнага канфлікту расейская армія панесла б вельмі высокія страты, была б дэмаралізаваная і разгромленая, а “дорогіе россіяне” пачалі б масава здавацца ў палон і ўцякаць з фронта. Ваяваньне для Крамля становіцца вельмі праблематычным. Бо ня выключана, што разгромленая армія не кінула б зброю, а павярнула б яе супраць тых, хто паслаў яе ў крывавы вір. Зусім яшчэ нядаўна, колькі месяцаў таму шыхты і тэхніка пераможна ехалі па Чырвонай плошчы ў Маскве і ў іншых гарадах РФ, гучала бравурная музыка пра “гром победы раздавайся”. І вось ужо Крамлю спатрэбіліся замежныя наёмнікі, безь якіх, аказваецца, згаданы “мір” не заваюеш. І тут пачынаецца самае цікавае. Каго ж зьбіраюцца набіраць “кантрактнікамі” у сваю армію расейскія генэралы. З азіятамі і каўказцамі неяк ня клеіцца. Яны не праходзяць па артыкуле “веданьне расейскай мовы” ды й ня надта рвуцца ў бой за Маскву або на Кіеў. Украінцы таксама адпадаюць. Нават здраднікі Украінскай дзяржавы, якія хацелі паваяваць, ужо збольшага забітыя або хаваюцца-разьбягаюцца. Хто ж тады застаецца? Адказ просты: застаюцца беларусы. За 20 гадоў панаваньня акупацыйнага прамаскоўскага рэжыму наша краіна даведзена да катастрафічнага становішча, эканоміка разгромлена. Тысячы беларусаў вяртаюцца дахаты з Расеі, дзе тая ж катастрофа. Там яны добра навучыліся размаўляць па-расейску і разумець каманды. Цяпер, ня маючы магчымасьці зарабіць на жыцьцё і свае сем’і на радзіме, гэтыя людзі атрымаюць запрашэньне ў расейскую армію. Масква зьбіраецца перавесьці ў “расходны матэр’ял” дзесяткі тысячаў беларускіх юнакоў і мужчын. Нездарма, яшчэ 20 гадоў таму на правальнай Чачэнскай вайне расейскія камандзёры лемантавалі, што ня могуць ваяваць без украінскіх і беларускіх малодшых афіцэраў і сяржантаў (мы ўжо зазначылі, што ўкраінцы адпадаюць). Масква вырашыла пакарыстацца здаровымі рэсурсамі нашай нацыі ў сваёй злачыннай экспансіі супраць цывілізаванага сьвету. Як гэта ня раз ужо было за стагоддзі расейскай акупацыі, маскоўскія акупанты зьбіраюцца паслаць на сьмерць і калецтва беларускіх мужчын. Крэмль мабыць паабяцае іхнім сем’ям пэнсіі і сіроцкія выплаты на горшы выпадак. Але маскоўская імпэрыя імкліва йдзе да свайго краху і канчатковага распаду. Хто празь некалькі гадоў успомніць пра беларускія ахвяры, пра іхнія сем’і і сіратаў? Хто будзе плаціць абяцаныя кампэнсацыі беларускім наёмнікам – неіснуючая РФ, правінцыйны Крэмль? А можа лубянскія алігархі, якія ўцякуць ад народнага гневу у Лёндан і на Сэйшэлы? Наш народ, беларускія сем’і павінны не дапусьціць зьдзяйсьненьня гэтага падступнага плану лубянскага Крамля. Мы павінны не пусьціць нашых юнакоў і мужчын у крымінальную арганізацыю пад афіцыйным назовам “армія РФ”. Няхай банда, якая трымае ўладу ў Расеі, сама дае рады з сваёй вайной. Ну, напрыклад, няхай фармуе ўдарныя батальёны з сынкоў алігархаў, генэралаў, паліцэйскай і лубянскай мафіі – і пад барабанны бой, пад імпэрскім трыкалёрам, як у фільме “Чапаеў”, — “вперёд, за Родину, за Путина!” У беларусаў ёсьць іншыя справы – адраджаць сваю Айчыну, наладжваць годнае жыцьцё на сваёй зямлі. Сымон Рудзік 20/1/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |