Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Вельмі цяжка ўсьведамляць страту, калі адыходзяць вялікія людзі. Доктар навук, прафэсар, фронтавец Анатоль Грыцкевіч быў вялікім чалавекам, бо адпавядаў усім крытэрам вялікага Беларуса: грамадзка-нацыянальная пазыцыя адраджэнца, талент дасьледчыка, рознабаковая адукацыя, глыбокія веды, навуковыя здабыткі і грамадзка-палітычная дзейнасьць на карысьць Беларусі і беларускага народа. Раздумляючы над жыцьцём і канчынай доктара Грыцкевіча, усьведамляеш, што краіна перажывае час, калі зыходзіць і пакідае гэты сьвет моцнае пакаленьне беларусаў, якое засьведчыла сябе ў 60-х і потым у неверагодна цяжкіх умовах брэжнеўшчыны і машэраўшчыны, калі нішчылася ўсё беларускае, — у неверагодна цяжкіх умовах яно ўздымала Беларусь, літаратуру, навуку і праўду, кавала і рыхтавала будучую Незалежнасьць Айчыны. Яны ўсе з 60-х — Быкаў, Барадулін, Конан, Бураўкін, Чарняўскі, Грыцкевіч, дзясяткі паплечнікаў і моцных людзей. Яны — наша высокая гісторыя і культура. Шкода. Шкода расставаца ў страчаным часе. Але думаю, што іхняе добрае жыцьцё, творчасьць і праца спрычыняцца да таго, што зноў народзіцца моцнае пакаленьне моцных беларусаў, падхопіць і панясе наперад сьвяты Беларускі Сьцяг. У часы “абэцэдаршчыны” і савецкай дубаломнай навукі Грыцкевіч як гісторык здолеў (што ня кожнаму ўдавалася) годна і грунтоўна адстойваць праўду беларускай гісторыі, выдаваць кнігі і нідзе не славасловіць рэжым, які патрабаваў і прагнуў словаблудзтва. Навуковая грунтоўнасьць і праўда была перавагай доктара Грыцкевіча і зброяй змаганьня, бо пры саветах за навуку йшла барацьба. Калі ўтварыўся Беларускі Народны Фронт, доктар Грыцкевіч быў у Фронце і потым у Партыі Фронта (КХП — БНФ) ад пачатку і да апошняга дня. Ён быў грамадзянінам сваёй краіны, надзейным чалавекам, з моцным ідэёвым грунтам і выразнай пазыцыяй. І нідзе пад варожым ціскам — ні ў навуцы, ні ў палітыцы — не дапускаў фальшывых нот. Якія б ні былі пэрэпетыі змаганьня і перамены сіл, я заўсёды ведаў дзе будзе Грыцкевіч і што мы станем рабіць. Вельмі добра быць, змагацца і працаваць разам з такімі людзьмі. Род ягоны шляхетны цягнецца з 1514-га з-пад самой пераможнай Воршы. І мы тут таксама выйгралі нашу гістарычную бітву пад Воршай. І хоць вайна працягваецца, нішто ня зьнішчыць нашай перамогі. Гістарычны, навуковы і грамадзкі здабытак доктара Грыцкевіча будзе з удзячнасьцю помны ўсімі добрымі людзьмі Беларусі. Спачуваньні родным і блізкім. Вечная памяць ягонай душы, дзеям і справам. 20 студзеня 2015 г. Зянон Пазьняк 21/1/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |