Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ Ў ЕЛЕНЕЙ ГУРЫ

28 студзеня гэтага года надарылася мне быць у Еленей Гуры на прэзэнтацыі сваёй кнігі паэзіі “Ojczyzna wieczna”. Гэта пераклад вершаў на польскую мову з кнігі “Дарога”, зроблены польскай паэткай Ірэнай Грынцэвіч. Імпрэзу арганізавалі “Карканоская бібліятэка” і “Еленегурскі літаратурны клуб”.

Шчыра кажучы, мяне ўразіла, што ў невялікім гарадку (80 тысячаў насельнікаў разам з ваколіцамі) ёсьць столькі паэтаў, аматараў мастацтва і людзей, якія тонка разумеюць паэзію. Цёплая, шчырая атмасфэра, адкрытыя людзі — ўсё гэта нагадала мне Бацькаўшчыну. Але найбольш праняло тое, як дакладна адчулі і зразумелі мае вершы мясцовыя польскія паэты.

Чыталі найперш перакладчыца Ірэна Грынцэвіч і аўтар, а потым з несамавітым артыстызмам паэтка Альжбэта Катлярска, якая з захапленьнем дэклямавала “Цьвіценьне”, дакладна адчытаўшы гэтую хрэстаматыю лета. Ім падабалася ўсё і нават тое, што ўпершыню ў паэзіі (як яны казалі) услаўленыя кветкі бульбы ды гароху і як яно ўсё, маўляў, прыгожа. Але найбольш блізкія і зразумелыя балі палякам вершы пра міласьць да Айчыны. А пані Ванда дык яшчэ эксклюзыўна адзначыла вершы пра каханьне да жонкі, жартуючы, што нажаль мала хто пра любасьць да сваёй жонкі цяпер піша, больш каля чужых круцяцца.

Добра мне запомніліся разважаньні інтэлектуаліста і несамавітага паэта Яна Овчарэка, які выступіў у якасьці літаратурнага крытыка і адзначыў, фактычна, усё тое галоўнае, што я і хацеў выявіць у сваёй паэзіі. Апрыоры прынята лічыць, што меркаваньні аўтара пра сваю творчасьць могуць быць памылковымі. А тут — супадзеньне з ацэнкамі іншай асобы цалкам адметнай і самастойнай. Крытычнага аналізу і ацэнак з боку знаўцаў і назіральнікаў якраз заўсёды і нехапае аўтару. Чым шырэйшае асяроддзе ўспрыняцьця творчасьці, тым лепш. Беларускай літаратурнай крытыкі цяпер, пасьля вынішчэньня беларушчыны, ужо практычна не існуе. Ды і кнігі мае ў Беларусь, фактычна, не даходзяць (толькі адзінкавыя экзэмпляры). А тут, у Еленяй Гуры, мог я пачуць меркаваньні знаўцаў, прыхільныя і добразычлівыя.

Вялікая ўдзячнасьць з майго боку ўсім арганізатарам, музыкантам, якія гралі, і паэтам.

1 лютага 2015 г. Зянон Пазьняк

prez-1.JPG
За сталом зь лева на права — Альжбэта Катлярска, аўтар, Ірэна Грынцэвіч.

prez-3jpg.JPG
Выступае — Ян Овчарэк.

prez-2jpg.JPG
Выступае - Альжбэта Катлярска

prez-4jpg.JPG

7/2/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2015
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024