Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Былы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў, якога расшуквае Інтэрпол, заўтра ў Маскве прэзэнтуе кнігу “Украина на распутье”, у якой ён выклаў сваю вэрсію падзей Эўрамайдана. Як піша Тві, паводле Азарава, Эўрамайдан арганізавалі амэрыканскія палітыкі, а падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ўначы на 30 лістапада 2013 г. пацярпелі толькі два студэнты, а асататнія – гэта беспрацоўныя жыхары Заходняй Украіны. Сярод іншага, зьбеглы экс-прэм’ер сьцьвярджае, што целы першых загіблых падчас падзей Эўрамайдану – Міхаіла Жызьнеўскага і Сяргея Нігаяна – падкінулі на барыкады. “Недзе ў сярэдзіне студзеня на барыкады на Эўрапейскай плошчы прынесьлі два трупы. Абодва былі забітыя пры невядомых абставінах з паляўнічага ружжа стрэламі ў плечы. Адзін – грамадзянін Беларусі зь мясцовай нацыянальнай палітычнай арганізацыі, другі – той, што прыбыў з Нагорнага Карабаху (20-гадовы Сяргей Нігаян у сапраўднасьці зьяўляецца ўраджэнцам Днепрапятроўскай вобласьці, адкуль ён і прыехаў на Майдан – “ГОРДОН”)”, — піша Азараў. Азараў уцёк з Украіны пасьля ўцёкаў экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча ў лютым 2013 года. Генпракуратура адкрыла супраць яго крымінальныя справы і пастанавіла ўзяць яго пад варту. Інтэрпол абвясьціў Азарава ў вышук. 22 студзеня 2015 г. Азарава заўважылі ў прыватнай клініцы ў Маскве. Пераклад з расейскай. 10/2/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |