Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Марк Салонін: Расейская эканоміка — мыльная бурбалка Расейскі гісторык Марк Салонін мяркуе, што ўдар, які быў нанесены па расейскай эканоміцы ў выніку заходніх санкцыяў, дастаткова слабы, “але гэта была эканоміка мыльнай бурбалкі. І дастаткова вельмі лёгкага ўколу малюпасенькай іголачкай, каб мыльная бурбалка ляснула”, — мяркуе Салонін. “Я жыву ў правінцыйных горадзе Самары, былым Куйбышаве. Гэты горад быў створаны для таго, каб забясьпечыць працоўнай сілай вялізны індустрыяльны комплекс – два вялізныя авіяцыйныя заводы, авіяматорны завод, два падшыпнікавыя заводаы, два ракетныя заводы, завод баепрыпасаў. Для ўсяго гэтага зьявіўся горад Куйбышаў з насельніцвам у адзін мільён чалавек”, — зазначыў гісторык. Па назіраньнях Марка Салоніна, дабрабыт Расеі будаваўся на марнаваньні грошай, атрыманых ад здабычы нафты і перапродажу тавараў з Кітаю, што і прывяло да такога рэзкага падзеньня пасьля зьніжэньня коштаў на нафту і ўвядзеньня санкцый. “Зараз большая частка прадпрыемстваў проста зьнесена вялізнымі бульдозэрамі, і на іх месцы ўзвышаюцца гандлёвыя цэнтры. Што ж робіць адзін мільён чалавек? Яны ўсе спажываюць нафтавыя рэнты і атрымліваюць грошы ад коштаў на нафту, якія вырасьлі ў нулявыя гады. Толькі яны гэта робяць ў збачэнскай форме. Ім жа не раздаюць нафтавыя даляры пакетамі штомесяц. Яны едуць у Кітай, закупляюць там эшалёнамі кітайскі шырспажыў, прадаюць яго іншым, а тыя, у сваю чаргу, прадаюць гараджанам у шапіках. І ўвесь горад пакрываецца, як паганкамі пасьля дажджу, незьлічонымі гандлёвымі цэнтрамі, дзе людзі адзін аднаму прадаюць фактычныя нафтавыя грошы, якія матэрыялізаваныя ў выглядзе кітайскага шырспажыву”. Пераклад з расейскай. 10/2/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |