Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Разам супраць Імпэрыі Зла!

Лютаўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

8 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Заўвагі пра словы і рэальнасьць”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы прааналізавалі сытуацыю ў краіне. Сістэмны крызіс набірае абароты. Спыняюць або рэзка скарачаюць вытворчасьць нават некалі пасьпяховыя, вялікія прамысловыя прадпрыемствы. Людзей звальняюць тысячамі або выпраўляюць у вымушаныя “адпачынкі”. Склады затавараныя нерэалізаванай прадукцыяй. Расея, якая раней выкупляла гэтыю прадукцыю, болей не набывае яе ў сувязі з уласным крызісам. Замыкаецца кола пачварнай залежнасьці ад недаразьвітай і дзікай Расеі.

Паступае інфармацыя пра набліжэньне вялікага скачка цэнаў на жыцьцёва неабходныя прадукты для насельніцтва і пра далейшы распад фінансавай сістэмы нашай краіны. Паўстае неабходнасьць рыхтаваць захады па вывядзеньню нашай эканомікі з гэтай ямы. Але зразумела, што рэфармаваньне і аднаўленьне ва ўсіх сфэрах магчымае толькі пасьля палітычнай ліквідацыі каланіяльнай залежнасьці Беларусі ад маскоўскай імпэрыі.

У самой імпэрыі адбываюцца імклівыя працэсы распаду (або самараспаду). У цяперашні час месяц роўны году па дынаміцы падзей і па характару пераменаў абставін. Самае важнае, каб Беларусь і наш народ былі выведзены па-за межы расейскага сацыяльна-эканамічнага кашмару, каб нашы людзі не сталіся ахвярамі імпэрскага распаду. Ведаючы гэта, маскоўскія каланіялісты прыкладаюць намаганьні для таго, каб як мага болей беларускіх работнікаў прыехалі ў Расею з разбуранай эканомікі акупаванай Беларусі. Напрыклад, у два разы зьменшаны кошты на праезд да Масквы, рэклама ў беларускіх гарадах абяцае рабочым, прыбіральшчыцам, кіроўцам вялікія заробкі ў Расеі. Нельга “купляцца” на гэты зман, нельга ехаць у Расею, якая калоціцца ў канвульсіях сістэмнага крызісу і распаду, гіне як імпэрскае ўтварэньне і псэўдацывілізацыя.

Мы мусім прыкласьці ўсе намаганьні для таго, каб паведаміць нашаму грамадзтву праўду пра маскоўскі праект уцягненьня Беларускай арміі ў вайну супраць Украіны на баку краіны-агрэсара Расеі. Нельга дапусьціць, каб беларускія вайскоўцы былі кінуты ў гэтую вайну пад якім-кольвечы дэзінфармацыйным прыкрыцьцём: напрыклад, як “міратворцы” або ў якасьці “гуманітарнага канвою”. Нельга верыць падступнай Маскве, імпэрцы прыкрыюцца нашымі вайскоўцамі як жывым шчытом і будуць працягваць сваю злачынную справу. Трэба патлумачыць нашым жаўнерам і афіцэрам: калі нават яны апынуцца на фронце чужой вайны, каб пераходзілі на бок украінцаў. Агульнанародным лёзунгам павінен стацца дэвіз – “Слава Украіне! Жыве Беларусь! Разам супраць Імпэрыі Зла!”

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра адносіны беларусаў да падзеяў ва Украіне. Цяпер у грамадзкіх месцах крычаць пра “бендеровцев-фашістов” толькі рэжымныя правакатары. Усё больш людзей атрымліваюць адэкватную інфармацыю пра гераічную абарону Украіны. Напрыклад, на Піншчыне вельмі добра ведаюць праўду пра падзеі ва Украіне. Людзі часта езьдзяць па справах у суседні рэгіён Украіны і натхняюцца нацыянальным адзінствам змагарнага народу. Тым больш, што людзі адчулі на сябе першыя ўдары крызісу, пачалі клапаціцца пра выжываньне сваіх сем’яў.

Дэмагогія і тэлехлусьня ня маюць ужо такога разбуральнага ўзьдзеньня, як раней. Па ўсяе краіне трэба мабілізаваць патрыётаў, людзей сумленных, творчых, каб пасьля канчатковага імпэрскага абвалу адразу распачаць нармалізацыю эканамічнага, культурнага і сацыяльнага жыцьця ў нашай краіне, каб не дапусьціць хаоса або панаваньня крымінальных бандаў (як гэта адбываецца цяпер у Данбасе). Наш народны лёс цяпер у нашых руках, як гэта было ў 1991 годзе.

Сойм атрымаў інфармацыю пра заяву рэжымнага суду аб тым, што “сям’я Ю.А. Беленькага аб’яўлена праблемнай” у сувязі з фальшывымі судовымі працэсамі над сп. Беленькім пасьля правядзеньня мэмарыяльных мерапрыемстваў памяці ахвяраў народу, якія адбыліся ў лістападзе 2014 г. Зразумела, што гэта зроблена ў рамках палітычнага перасьледу сп. Беленькага. Сябры Сойму абмеркавалі захады па супрацьдзеяньню рэжымнай правакацыі супраць сям’і сп. Беленькага. Акрамя захадаў да пракуратуры былі рэкамендацыі зьвярнуцца міжнародныя арганізацыі, якія бароняць дзяцей ад палітычнага гвалту і выкарыстаньня дзяцей у якасьці палітычнага ўціску на бацькоў.

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
8 лютага 2015 г.

10/2/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2015
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024