Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: ЧАРГОВЫ ПРАВАЛ ПЕРАМОВАЎ ПРА МІР Я пішу “чарговы”, бо зразумела, што ўсе перамовы, якія ўжо былі з Расеяй пра вайну і агрэсію супраць Украіны, і якія яшчэ адбудуцца, будуць таксама праваленыя Эўропай, таму што думае гэтая Эўропа найперш пра мір у сваіх інтарэсах. “Свае інтарэсы” прымушаюць зўрадзеячоў рабіць глупствы, якія ў дачыненьні да Расеі недапушчальныя. Нечаканая паездка спн. Мэркель і сп. Алянда ў Маскву да Пуціна ацэньваецца расейцамі ня так, як на Захадзе. Расейцы такія паводзіны разумеюць па свойму, што Эўропа, маўляў, іх баіцца, што ізаляцыя Пуціна — гэта поза і гульня і што ад страху перад Расеяй і вайной эўрапейскія кіраўнікі, адкінуўшы гонар і ўсе ўмоўнасьці, прыехалі на паклон да Пуціна і прынялі ягоныя патрабаваньні, згодна якіх пытаньне аб кантролі над украінскай мяжой на перамовах не павінна разглядацца. Пасьля прыняцьця гэтага ўльтыматуму Пуціна перамовы ў Менску ўжо можна было і не праводзіць. Але палітыкі вярнуліся ў сталіцы, а журналісты напісалі, што спн. Меркель… зрабіла ўльтыматум Пуціну. Нейкі дзіцячы сад. Натуральна, што вынікі перамоваў ня проста нулявыя, а зноў жа, як і папярэднія, зручныя для Расеі. Асноўнае, пра што дамовіліся — гэта пра спыненьне агню з нуля гадзін з суботы на нядзелю і адвод цяжкай зброі на адлегласьць 50-140 км. (украінцы ад лініі 11-га лютага гэтага года, а тэрарысты ад лініі 19 верасьня мінулага года). Усё астатняе — гэта намеры і пажаданьні. Выніковы дакумант нават не падпісвалі. Пагадзіліся вусна. Цяпер падзеі зноў пойдуць па маскоўскім сцэнары. Крэмль праз кантраляваную ім мяжу будзе нарошчваць вайсковыя сілы і ўзбраеньне ў Данбасе і рыхтаваць чарговы ўдар і наступ на ўкраінскія пазыцыі. Увесь гэты час будзе абстрэл украінцаў. На закіды Масква адкажа, што Расея тут не пры чым, бо іхняга войска там няма, а гэта, маўляў, “сэпаратысты”, якія нічога не падпісвалі і ў перамовах ня ўдзельнічалі. Наступны ўдар (арыентыровачна вясной) прынясе чарговы здабытак расейцам і захоп чарговай порцыі тэрыторыі Украіны. Потым ізноў — перамовы ў Менску і г. д. Так выглядае рэальнасьць ў выніку чэмбэрленаўшчыны 21-га стагоддзя. Гэтакая эўрапалітыка (пазбаўленьне ўкраінцаў вайсковай ініцыятывы і тармажэньне ўзбраеньня арміі) давядзе рускіх да Кіева. 12 лютага 2015 г. Зянон Пазьняк 12/2/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |