Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Што трэба ведаць і як сябе паводзіць беларусам.

Цяпер, калі Расея напала на Украіну, усё часьцей можна пачуць ад
людзей, што расейская ўлада звар’яцела, што З РАСЕЯЙ ПРАПАДЗЕМ.
Сутнасьць у наступным:
1. У лютым 2014 года ўкраінскі народ скінуў карумпаваны мафіёзна-крымінальны прамаскоўскі рэжым Януковіча. Януковіч з сям’ёй, галоўны пракурор, міністры сілавікі ды шмат іншых чыноўнікаў-карупцыянэраў ўцяклі ў Расею і вывезьлі мільярды даляраў.
2. Расея скарыстала часовую слабасьць новай украінскай улады, ў парушэньне міжнародных пагадненьняў ў сакавіку 2014 г. распачала вайну супраць Украіны. Захапіла Крым і вядзе крывавую вайну на Данбасе.
3. Украінскі народ стаў на абарону сваёй краіны, згуртаваўся, стварыў народныя змагарныя батальёны, валанцёрскія стуктуры забясьпечаньня і арганізаваў супраціў расейскай агрэсіі. На сёньняшні час адноўлены збройныя сілы Украіны, нацыянальная гвардыя і яны пасьпяхова змагаюцца за сваю краіну. Ва Украіне актыўна дзейнічае грамадзкая супольнасьць, прымушае ўжо новую ўладу рабіць рэформы, ачышчаць уладу ад здраднікаў і карупцыянэраў.
4. У сувязі з агрэсіяй і парушэньнем міжнародных законаў і парадку, які зацьверджаны ААН, Эўропа і ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі: зачынілі доступ да крэдытаў на Захадзе, спынілі пастаўкі новых тэхналёгіяў і абсталяваньня, абрынуліся кошты на нафту. Эканоміка Расеі абвалілася, абваліліся заробкі, рэзка палезьлі ўверх кошты на прадукты і ўсё неабходнае, нафта і газ цяпер ужо не дапамагаюць (нафту і газ есьці ня будзеш). Як пацукі з тонучага карабля пабеглі з Расеі інвэстары, у тым ліку расейскія кіраўнікі-нуворышы сталі інтэнсіўна выводзіць на ненавісны ім Захад нарабаваныя капіталы. Рэйтынг Расеі апынуўся цяпер у сьмецьцевай яме.
5. Расея апынулася ў міжнароднай ізаляцыі.
6. У той жа час Захад пачаў дапамагаць Украіне, ёсьць няпісанае правіла - дапамагаюць тым хто змагецца. Калі Расея ня спыніць вайну супраць Украіны, Захад пашырыць дапамогу Украіне ў тым ліку і зброяй.
7. Расейскаму кіраўніцтву праз тэлебачаньне ды іншыя СМІ, выкарыстоўваючы хлусьню, удалося часова ўзбудзіць сярод расейцаў масавы псіхоз і нянавісьць да украінцаў ды ўсіх, хто імкнецца спыніць забойчую палітыку Расеі. Пакуль дзейнічае гебельсаўшчына: татальная хлусьня і прапаганда. Але наперадзе непазьбежная параза Расеі.
8. Рэжым, які трымае ўладу ў нас у Беларусі, цалкам прамаскоўскі. Ва ўрадзе і войску на ключавыя пасады пастаўлены расейцы, якія працуюць на інтарэсы Расеі (зь іх шмат хто ня ёсьць нават грамадзянамі Беларусі). Існуе вялікая небясьпека , што Масква ўблытае нас у сваю згубную вайну.
9. Кожны беларус-чыноўнік павінен ведаць, што калі канчаткова расеец захопіць Беларусь, то яго месца працы зойме гэты расеец. За прыкладамі паводзінаў імпэрца-расейца далёка хадзіць ня трэба. Прыехаў газпрамаўскі начальнік Міллер, пахадзў па Менску, спадабалася яму месца, дзе стаяў аўтавакзал “Маскоўскі”, і загадаў – “Зруйнаваць! Я тут пабудую газпрамаўскі хмарачос”. Менскія начальнікі ўзялі пад казырок і - аўтавакзал зруйнавалі.
А вакзал быў пабудаваны зусім нядаўна і быў вельмі зручны для жыхароў Менску і рэгіёнаў краіны.
Паводзіны расейца ў поўнай меры зазналі ўкраінцы, акупанты ў Крыме павыганялі з пасад і перасьледуюць украінцаў.

Нам трэба змагацца. Нашы дзеяньні.
1. Не давярайце расейскай прапагандзе. Глядзіце беларускае замежнае тэлебачаньне «БЕЛСАТ», слухайце беларускае замежнае радыё «Рацыя» і «Свабода», глядзіце ўкраінскія тэлеканалы, слухайце ўкраінскае радыё, карыстайцеся нашымі і ўкраінскімі сайтамі (http://pieramoha.org, http://gordonua.org, http://censor.net.ua ды інш.) Вы даведаецеся: ва Украіне няма дыктатара і дыктатарскага рэжыму, няма фашыстаў. Вы ўбачыце і зразумееце ўсю хлусьню расейскіх тэлеканалаў і што сапраўдныя фашысты знаходзяцца ў кіруючых колах Расеі.
2. Калі вам усё ж трапляецца глядзець расейскія каналы, перад гэтым ня менш чым тры разы паўтарыце: ”Цяпер паслухаем расейскую хлусьню”. Гэтая крытычная прыгаворка, сказаная напаўжарт і ўсур’ёз, дапаможа вашаму розуму засьцерагчыся ад замбваньня расейскай гебельсаўшчынай і не страціць здаровы сэнс.
3. Усюды дзе вы бываеце, гаварыце зь людзьмі, выказвайцеся ў падтрымку Украіны.
4. Пазначайце сябе, што вы беларус, прасьцей гэта рабіць праз гаворку. Гаварыце па-беларуску. Прамаўляёце па-беларуску хаця б некалькі словаў, суразмоўца будзе разумець што вы свой. Падтрымлівайце сваіх, усюды: на працы, у краме, на вуліцы.
5. Беларусам-вайскоўцам трэба рыхтавацца да прыняцьця адказнага рашэньня – ня ўдзельнічаць у вайсковых апэрацыях супраць Украіны.
У беларускіх сем’ях, дзе ёсьць вайскоўцы, трэба тлумачыць сваім сынам, як сябе паводзіць пры накіраваньні на расейскую вайну за межы краіны. Давяраць афіцэрам-расейцам нельга.
Няхай расейская агэнтура, якой шмат у Беларусі, бачыць і чуе што беларусы ня будуць удзельнічаць у іхных злачынных авантурах. Мы павінны спадзявацца на мір, але мусім рыхтавацца да вайны. Разьвязвае яе пуцінская Расея.
Не спадзявайцеся на Лукашэнку і яго рэжым, ад яго паратунку ня будзе.
У нас ёсьць беларускія палітыкі і сілы. Настане пара – і яны выйдуць наперад. «Рускаму міру» няшмат часу дазволяць натоліцца вынікамі іхняга вар’яцтва. Будуць уведзеныя больш разбуральныя санкцыі, Украіне дадуць абарончую зброю і Расея канчаткова разваліцца.
Ад нашых паводзінаў залежыць - не апынуцца пад расейска-імпэрскімі абломкамі, не расьцярушыцца, а падрыхтавацца да аднаўленьня і разьвіцьця сваёй краіны. Памятайма, што мы беларусы і што наша краіна – гэта наш родны агульны дом.
Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

Ініцыятыва «Беларуская Салідарнасьць» (http//bielarus.net)

Паважаныя сябры, гэты тэкст прапануецца для шырокага распаўсюджваньня. Калі ласка, раздрукоўвайце і распаўсюджвайце.

1102-ul-dr4.pdf

16/2/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2015
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024