Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
За амаль чвэрць стагоддзя пасьля развалу СССР і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі многія жыхары нашай краіны прызвычаяліся, як да дыханьня паветрам, карыстацца свабодай падарожжаў замяжу. Нарадзілася і стала самастойным цэлае пакаленьне нашага грамадзтва, якое зусім ня памятае савецка-акупанцкай ізаляцыі і лічыць, што ліквідацыя ізаляцыі адбылася “сама сабой”. Вельмі многім здавалася, што турыстычны статус кво будзе вечным. І вось антыбеларускі рэжым пачаў сваю чарговую антыграмадзкую рэформу. З 1 сакавіка сёлета турбізнэсу будзе забаронена выкарыстоўваць замежную валюту ў разьліках з кліентамі. Ня трэба быць эканамістам, каб зразумець, што такім чынам наносіцца сакрушальны ўдар па беларускім турбізнэсе. Але паўстае пытаньне: а ці быў ён (гэты бізнэс) беларускім? Ня будзем доўга спыняцца на самых дзікіх формах турбізнэса РБ. Бывалі выпадкі, калі турфірмы завозілі кліентаў у чужую краіну і выкідвалі іх проста ў поле, а самы тым часам зьнікалі. Былі жульніцкія канторы, якія казалі кліетам, што за аплату накіроўваюць дзяцей на аздараўленьне ў Іспанію ў іспанскія сем’і, а потым раствараліся ў паветры з сабранымі немалымі сумамі грошай. Дарэчы, жулікі вельмі часта выклікалі давер наіўных грамадзянаў самахарактарыстыкай: “Мы, товарищи, работаем от костёла…” Постсавецкія людзі не маглі здагадацца, што Касьцёл не займаецца такім носэнсам, як “дабрачыннасьць за грошы”, і радасна давалі свае даляры прайдзісьветам. Але гэта ўсё з разраду эксцэсаў. У асноўным “турбізнэс РБ” – гэта статыстычна роўная практыка. Не закранаючы бухгалтарскія і рэкламныя пытаньні, пяройдзем адразу да інтэлектуальнага ўзроўню гэтай практыкі. Ну, па-першае, увесь гэты “турбізнэс” выконваўся выключна на акупанцкай імпэрскай мове. У цэлым у яго прыватных структурах сабраліся амаль выключна выпадковыя людзі, а таксама іхнія сваякі, сябры, знаёмыя, “нужные люді” і падобнае. Экскурсаводамі па чужых краінах выступалі амаль у 100% выпадкаў абсалютныя прафаны і так званыя «асобы бяз комплексаў». І вось пасьля перакрочваньня, напрыклад, польскай мяжы, кліенты чулі па гучнай сувязі: “Мы начінаем нашу экскурсію. Польша – молодая страна…” У такіх выпадках невядома было, ці плакаць, ці сьмяяцца. А бальшыня прысутных постсавецкіх грамадзянаў спакойна заглынала гэтую лухту. Калі гора-спэцы зачытвалі свае пасылы з паперкі, то часам бывала яшчэ горш. Бачна было, што паперкі распрацоўвалі нейкія камісары ад гэбэ. Ва Украіне вам зачытвалі пра “бендеровцев” і г.д. А ў Бухарэсьце сьлёзна распавядалі, што “эті румыны ні за что убілі доброго дедушку Чаушеску”. Часам здавалася, што турфірмы проста спаборнічаюць між сабой за лідэрства ў жлобстве і непісьменнасьці, у майстэрстве абалваньваньня людзей дэзынфармацыяй і лухтой. Нават тыя “экскурсаводы”, якія гадамі вазілі кліентаў у адну і тую ж краіну, не парупіліся за гэтыя гады што-небудзь дадаткова прачытаць і засвоіць пра культуру і гісторыю гэтай краіны. Глядзеліся яны нейкімі маральна састарэлымі біяробатамі, якія адпрацоўваюць адну і тую ж праграму. Здараліся нават такія кадры, якія з цяжкасьцю зачытвалі нешта з аркуша. Калі ў “экскурсаводаў” пыталіся, ці ведаюць яны мову той краіны, яны шчыра зьдзіўляліся: “А зачем?!” “Беларусы і сьвет” – гэтая тэма проста не існавала ў “турбізнэсе РБ”. У Італіі яны не маглі нічога сказаць пра бітву за Монтэ-Касіна, у Празе пра Скарыну, у Румыніі пра стварэньне беларускай арміі ў 1917 годзе і г.д. Цікава было параўнаць гэтае няшчасьце з працай экскурсаводаў, якія апыналіся з сваімі групамі побач з намі. Напрыклад, летувісы, румыны, палякі ніколі не забываюцца пра сваё ў чужых гарадах і музэях. У асноўным працуюць з турыстамі людзі творчыя і адукаваныя. Такіх недаразьвітых і зрусіфікаваных “турбізнэсоўцаў” мы ня бачылі больш ні ў воднай краіне. Для іх беларушчына, наша гісторыя і культура (ды й гісторыя і культура наогул) былі бясконца чужымі. Яно канешне цяпер стане больш складаным для беларусаў займацца міжнародным турызмам. Ды многім і не да гэтага, пражыць бы да зарплаты. І ўсё ж, па шчырасьці сказаць, неяк няма пачуцьця шкадаваньня, што зьнікне вялікая колькасьць кантор і канторак, якія працавалі пад пірацкім сьцягам “турбізнэса РБ”. Валеры Буйвал 26/2/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |