Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У сувязі з расейскімі цяжкасьцямі ва Украіне (вялікія страты расейскай арміі) і ў самой Расеі (паглыбленьне эканамічнага крызісу) Крэмль-Лубянка вывелі на сацыяльную сцэну адразу двух акцёраў – братоў Навальных. Раптам пракуратура РФ запатрабавала зрабіць ім больш жорсткія прысуды – да 10 і 8 гадоў турмы. Ніякіх прычын для такой дэманстрацыі сілы і жорсткасьці ўладаў, здаецца, не было. Ах так, днямі адзін з Навальных (той, што пад хатнім арыштам) выйшаў на вуліцу і наведаў мэтро ў Маскве. Там ён пазіраваў для рэпарцёраў і пэўны час раздаваў улёткі грамадзянам. Паліцыя затрымала яго і завезла назад дахаты. Вось і ўсё з “дзяржаўным злачынцам № 1”. Але ня толькі гэта. У наяўнасьці рэжысёрскі прыём драматызацыі мізансцэны. “Герояў-пакутнікаў” ужо двое, а не адзін. Яны – гэта сучасныя браты Гракхі з рымскай гісторыі, браты Сэн-Жусты зь якабінскага Парыжу, пералік аналагаў можна працягваць. Цяпер трэба чакаць, што скажуць гэтыя маскоўскія “Кірыл і Мяфодзі” маскоўскай апазыцыі. А яны нічога й ня кажуць, камэнтаў збольшага не даюць. У іх у прынцыпе маўклівая сцэна “прадстаяньня”, “пазіраваньня”. Многія ўжо заўважылі, што гэтымі пустышкамі хватка маніпулююць лялечнікі з-за кулісаў. Цяпер будзе пра што і каго пагаварыць камэнтатарам і спэцам. Раней адпрацоўваліся мізансцэны з удзелам жонак і часам дзяцей такіх кіруемых фігурак. Цяпер вырашылі надаць “мужнасьці”, “духу братэрства” у штучную кампазыцыю. Здавалася б, а нам што? Усё гэта круціцца ў Маскве. Ды толькі мы памятаем, як і ў Маскве і ў Менску адпрацоўваліся аднолькавыя тэатральна-апазыцыйныя мізансцэны. Былі пары Чыгір – мадам Чыгір, Саннікаў – мадам Халіп. Трэба чакаць, што пад драматызацыю становішча ў Беларусі “тэатралы ў цывільным” знойдуць для публікі мясцовых “братоў-гракхаў” ды “тарапуняк-штэпселяў”. Абы запоўніць інфармпрастору і завесьці беларусаў у чарговы псэўдаапазыцыйны тупік. Павел Гулевіч 26/2/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |