Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Белрэдакцыя РС выдала чарговы інфармпасыл з рубрыкі “Всё хорошо, прекрасная маркіза…” Маецца на ўвазе інтэрв’ю зь нечым, што падаецца як “кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў”. Акрамя назову “праекту” Радыё Свабода (як гэта часта бывае) нічога больш не паведаміла пра гэтага “кіраўніка”. Дзе ён сядзіць, ці ўмее па-беларуску? Застаецца толькі здагадвацца, што гэта менскі кадр і носьбіт “істінной русскості”, як і бальшыня “экспэртаў” белрэдакцыі РС. Але справа ня ў гэтым. Журналіст паразважаў з гэтым кіраўніком Сэк’юрыці пра выказваньні гр. Лукашэнкі наконт абароны Беларусі. Згаданы грамадзянін заяўляў, што будзе “бараніць у першых шэрагах”, а потым нават пра “канструктыўны дыялог з НАТО”, а яшчэ потым пра “монстра НАТО”. Спэц Паротнікаў згадаў пра недафінансаваньне (“галодны паёк”) беларускай арміі. А высновы з усяго “экспэрт” Паротнікаў зрабіў наступныя, цытуем: “Хацеў бы заўважыць — што б там раней Лукашэнка ні гаварыў пра НАТО, практычныя адносіны паміж двума бакамі былі працоўнымі, разьвіваліся, і палітычная рыторыка на іх асабліва не ўплывала. У дадзеным выпадку гэта спроба пашырыць поле для палітычнага манэўру, але існуе вельмі вялікі сумнеў, што ў НАТО ўвогуле неяк цікавіць Беларусь. Мы — пэрыфэрыйная краіна на задворках міжнароднай геапалітыкі, і зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з намі ў чаргу не шыхтуюцца”. Крыніца: http://www.svaboda.org/content/usie-bielaruskija-silavyja-struktury-ciapier-na-halodnym-pajku-andrej-parotnikau/26858161.html Гаворачы па-простаму, гаварэньне гр. Лукашэнкі пра “монстра”, а таксама пра “наш народ должен быть готов умірать за Россію” – гэта ўсяго толькі рыторыка. А так у нас “беларускае кіраўніцтва” і “працоўныя адносіны” з усімі бакамі. Да таго ж мы, аказваецца, “на задворках”, а ня ў цэнтры Эўропы і на мяжы з Расеяй. Чарговая порцыя “боба з гарохам” ад чарговага “ваенспэца” (які ўзяўся невядома адкуль) прадстаўляе класічную спробу дэзынфармацыі і дэзарыентацыі грамадзтва, прынамсі той яго часткі, якая слухае і чытае РС. Практыка паказала, што абсалютна ня мае значэньня, што заяўляе гр. Лукашэнка сёньня. Заўтра ён заявіць нешта адваротнае і нават не міргне вокам. Ад таго, што РС называе “беларускім кіраўніцтвам”, не залежыць абсалютны нічога, бо гэта ёсьць правінцыйнае кіраўніцтва, узятае на службу суседняй імпэрыяй. І адзінае “поле для палітычнага манеўру” у гэтай публікі – гэта выкананьне загадаў свайго крамлёўскага начальства. Хаця ня толькі гэта. Крамлёўскае начальства даўно ўжо не аддае загады сваім менскім падначаленым. Міністар абароны РБ бегае да пасла РФ у Менску па сьвістку, як лакей. А калі трэба перакінуць расейскія вайсковыя самалёты на беларускія аэрадромы, то першымі пра гэта даведваюцца дачнікі пад Менскам, што паглядзелі ў неба, а не “беларускае кіраўніцтва”. “Спэцам” вельмі хочацца, каб беларусы паверылі, што армія ў іх нікудышная, што наша краіна “на задворках” і нікога не цікавіць. Але нават калі б гэта было так, то любую армію зь любых задворкаў можна ў адзін дзень паслаць у лабавую атаку на суседнюю Украіну. І зноў жа даведаюцца пра гэта першымі пінскія, столінскія і гомельскія дачнікі… Сяргей Камароўскі P.S. “Ваенспэц” тав. Паротнікаў аказаўся вельмі плённым на “боб з гарохам”. 20 лютага сёлета ён засьвяціўся ў інфармпрасторы яшчэ адным опусам-інтэрв’ю з рубрыкі пра “прекрасную маркізу”. Даем бясплатную рэкламу. Крыніца: http://belprauda.org/andrej-porotnikov-lukashenko-dumaet-o-finansovom-blagopoluchii-posle-prezidentskoj-kampanii/ 26/2/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |