Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
БЕЛАРУСЬ – ЗА УКРАІНУ! ПРЭЧ ВАЙНУ! (Сакавіцкі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 8 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Да пытаньня пра фашызм”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцы распавялі аб паглыбленьні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расеі. На жаль, усе разбуральныя працэсы ў суседняй дзяржаве адразу ж адбіваюцца на Беларусі. Гэта ёсьць вынік антынацыянальнай палітыкі рэжыма каланіяльнай адміністрацыі і ўнутранай акупацыі, які больш за 20 гадоў існуе ў нашай краіне. Беларусы горка жартуюць: “У нас разам з Расеяй абвальваецца рубель, а ў Летуве ўводзяць эўра…” Але найбольшай небясьпекай для нашай нацыі ёсьць план Масквы па ўцягваньню Беларускай арміі ў вайну супраць Украіны і выкарыстаньне нашай тэрыторыі ў якасьці плацдарма для нашэсьця на братні ўкраінскі народ. Беларускія патрыёты павінны прыкладаць вялікія намаганьні, каб давесьці праўду аб гэтых працэсах і аб небясьпецы вайны да ўсяго нашага народу. Вядома, што ў Расеі пасьля цяжкіх страт расейскай арміі і наёмнікаў у баях ва Украіне значна ўпаў узровень “мілітарыстычнага ачмурэньня”. У Масквы ўзьнікае праблема з адпраўкай у бой новых падраздзяленьняў. Таму ўсё больш рэальнай становіцца пагроза таго, што імпэрыя заткне свае пашкуматаныя шыхты беларускімі вайскоўцамі. Гэтага нельга дапусьціць. Неабходна тлумачыць людзям, каб ня йшлі на гэтую вайну, каб сем’і не пускалі на вайну сваіх мужчын. І калі нават беларусы гвалтам або падманам будуць накіраваныя на гэтую вайну, каб яны здаваліся Украінскай арміі і пераходзілі на бок украінцаў. Трэба бегчы да ўкраінцаў з гуканьнем “Слава Украіне! Мы беларусы!” Самае галоўнае для ўсіх беларусаў цяпер – захаваньне міру на нашай зямлі. Сябры распавялі таксама пра спробы рэжыму (а за ім і Масквы) прамацаць грамадзкую думку ў цяперашняй крытычнай сытуацыі. Па дамах і кватэрах грамадзян ходзяць групы службоўцаў зь мясцовых ворганаў улады і праводзяць “анкетаваньне”. Сярод шэрагу пытаньняў ёсьць такія: “Как вы относитесь к Лукашенко?”, “Пойдёте ли вы на выборы?” Кур’ёзна, што вельмі часта гэтыя апытаньні праводзяць асобы, што нават не разумеюць па-беларуску (яны прыехалі ў Беларусь жыць і рабіць бюракратычную кар’еру з Сібіры, Урала, Прымор’я). Грамадзяне павінны ведаць, што гэтых “русскоязычных апытальшчыкаў” можна выдаляць з свайго жытла і не адказваць ім. Стала вядома таксама, што апошнім часам шмат беларусаў загінулі або прапалі бязь вестак у Расеі, дзе яны працавалі “гаст-арбайтэрамі”. Неабходна, каб сем’і нашых работнікаў заклікалі іх вяртацца ў Беларусь з Расеі, дзе сістэмны крызіс імпэрыі ўваходзіць у апошнюю стадыю – калапс. Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 10/3/2015 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |